Вы тут

Раім схадзіць


Ноч музеяў — 2022, Cinemascope #shhh 2022, выстава «Экалогія дзяцінства»​ і іншае — штотыднёвая афіша «Звязды».


Cinemascope #shhh 2022

Дзе: Музей-майстэрня З. Азгура, г. Мінск, вул. Азгура, 8

Калі: 20 мая — 1 ліпеня 

Колькі: 10 BYN

Ва ўнутраным дворыку Музея-майстэрні З. І. Азгура аднаўляюцца сезонныя кінапаказы пад адкрытым небам у рамках праекта Cinemascope #shhh. Адметнай асаблівасцю праекта з’яўляецца выкарыстанне спецыяльных бесправадных навушнікаў, якія працуюць на радыёчастоце. Дзякуючы гэтай тэхналогіі, паказы праходзяць у бясшумным рэжыме і арганічна ўпісваюцца ў існуючую гарадское асяроддзе, не парушаючы спакой жыхароў навакольных дамоў.

У сувязі з тым, што паказы праходзяць пад адкрытым небам, рэкамендуецца браць з сабой цёплую вопратку, пледы. У выпадку неспрыяльнага надвор’я паказы пераносяцца ў скульптурную залу музея. Бесправадныя навушнікі можна атрымаць на ўваходзе ў дворык пры прад’яўленні білета. Па заканчэнні сеансу яны падлягаюць вяртанню.

Усе фільмы ў рамках праекта # shhh дэманструюцца на мове арыгіналу з рускімі субтытрамі.

  • 20 мая – «Спевы пад дажджом»
  • 24 мая – «12 разгневаных мужчын»
  • 27 мая – «Эні Хол»
  • 31 мая – «B-Movie: Шум і лютасць у Заходнім Берліне»
  • 3 чэвеня – «Крамка за вуглом»
  • 7 чэрвеня – «PJ HARVEY: Сабака па мянушцы Бабло»
  • 10 чэрвеня – «Цягнік на Дарджылінгу»
  • 14 чэрвеня – «20 000 дзён на Зямлі»
  • 17 чэрвеня – «Ядлаўцовае дрэва»
  • 21 чэрвеня – «Daft Punk: Вызваленыя»
  • 24 чэрвеня – «Вяроўка»
  • 28 чэрвеня – «Джунун»
  • 1 ліпеня – «Ціхае жыццё»

Ноч музеяў — 2022: «Гульня ў літары, або Дайсці да Месца Моцы»

Дзе: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Калі: 21 мая

Колькі: 10 BYN — дарослы, 5 BYN — дзіцячы

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае дарослых і дзяцей на вялікую інтэрактыўную праграму «Гульня ў літары, або Дайсці да Месца Моцы» у межах Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў».

Толькі ў музейную ноч у Траецкім прадмесці, у будынку музея, лакалізуецца загадкавае Месца Моцы. Шанс трапіць туды атрымае кожны наведвальнік. Гэты шлях будзе пралягаць праз свет беларускіх літар, словаў і твораў, у якіх і крыецца ўся моц і святло душы чалавечай. Як скарынаўскія наборшчыкі, збіраючы літарку да літаркі, наведвальнікі мусяць прайсці пакручастымі пуцявінамі літаратуры ў самых розных яе ўвасабленнях. Толькі пасля таго, як яны ўрэшце дабяруцца да вытокаў, ім адчыніць свае дзверы самая сакральная лакацыя музея — Месца Моцы.

Падарожнічаючы па музейных залах, здабываючы запаветныя літары, вандроўнікі набудуць каштоўныя веды і карысныя ўменні, незабыўныя ўражанні і новыя знаёмствы, цудоўны настрой і мноства іншых скарбаў.

На шляху да Месца Моцы дарослых і дзяцей чакаюць літаратурныя квэсты і мовазнаўчыя гульні, тэатральныя пастаноўкі і творчыя сустрэчы, музычныя выступленні і мастацкія праграмы. А таксама — выставы, экскурсіі, майстар-класы, зоны для фота і рэлаксу. І яшчэ — сюрпрызы і падарункі кожнаму.

Кожны дарослы наведвальнік атрымае зніжку на квіток 50%, правільна адказаўшы на ўваходзе на кантрольнае пытанне-пароль.


Ноч музеяў — 2022: «Калісьці ты быў бітнікам...»

Дзе: г. Мінск, вул. К. Маркса, 30, кв. 4

Калі: 21 мая

Колькі: 5 BYN 

У Ноч музеяў музей прапануе вам не толькі пазнаеміцца з лясам гэтай цікавай асобы, алё і паглыбіцца ў атмасферу савецкага андэграўнду часоў маладосці сына Петруся Броўкі. Застаецца толькі адкруціць машыну часу на наступны настрой: 1950-1970-я гады, біт-паэзія, джаз і бугі-вугі, туфлі на маннай кашы, дзеці сонца, боб на галаве, казліны бародкі і вытанчаныя вусы.

Стылягі, бітнікі, хіпі-субкультуры, якія змянілі савецкую творчасць і моладзь. Ім мы і прысвячаем гэты вечар. 

P .S. Будзе цудаўна, калі вы будзеце апрануты так, як апраналіся яны. Абірайце характэрны лук адной з гэтых субкультур і правядзіце гэты незабыўны касцюміраваны вечар разам з іншымі гасцямі гэтай ночы.

Азнаёміцца з праграммай мерапрымества можна тут


Ноч музеяў – 2022: «Гісторыя без межаў»

Дзе: г. Мінск, вул. К. Маркса, 12

Калі: 21 мая

Колькі: 10 BYN — дарослым, 5 BYN — школьнікам

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь запрашае на рэспубліканскую акцыю «Ноч музеяў — 2022». У Год гістарычнай памяці акцыя пройдзе пад дэвізам «Гісторыя без межаў». Займальны квэст правядзе наведвальнікаў па ўсіх залах музея. Госці здзейсняць падарожжа ў часе і раскрыюць таямніцы музейных экспанатаў.

Майстар-клас «Гісторыя маёй сям’і — гісторыя маёй краіны» дапаможа разабрацца, як скласці генеалагічнае дрэва. На прыкладах экспазіцыі «Беларусь у партрэтах і геральдыцы» ўдзельнікі майстар-класа засвояць галоўныя правілы складання генеалагічных табліц і створаць эскіз сямейнага дрэва для свайго роду.

Выстава «Лёс музея — лёс краіны» пакажа экспанаты, якія ўжо стагоддзе захоўваюцца ў музейных калекцыях, і дапаможа даведацца, як ствараўся і адраджаўся музей, нягледзячы на ўсе выпрабаванні. Праект «Беларусь і беларусы. Гід па гісторыі і культуры» дасць магчымасць пашырыць межы ўяўленняў аб гісторыі.

Музыканты ВІА «Сталіца» Беларускага таварыства інвалідаў па зроку выканаюць для гасцей лепшыя рэтра-хіты. Камунікатыўная майстэрня ад Цэнтра крэатыўных рашэнняў «Нябачны свет» навучыць узаемадзеянню з невідушчымі людзьмі.

Удзельнікі «Ночы музеяў — 2022» змогуць адправіцца на «Спатканне з кнігай усляпую». Таямнічы буккросінг ад кампаніі ОZ — гэта выдатная магчымасць падзяліцца любімымі кнігамі.


Ноч музеяў – 2022: «Пакуль ніхто не бачыць»

Дзе: г. Мінск, вул. Казлова, 3

Калі: 21 мая

Колькі: 10 BYN 

З 20:00 да 03:00 у Палацы мастацтва пройдзе Ноч музеяў, якая аб’яднае экскурсію, светлавыя інсталяцыі, майстар-клас, лекцыі пра мастацтва, перформанс і імправізацыю электроннай музыкі. Экспазіцыя фестывалю мастацтва Арт-Мінск будзе адкрытая і даступная да прагляду на працягу ўсёй ночы.

Праграма будзе дапаўняцца, але вось, што вядома абсалютна дакладна:

  • Куратар карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка Аляксандр Зінкевіч правядзе экскурсію па выставе «Партрэт часу» у галерэі Арт-Беларусь.
  • У адной з выставачных залаў пройдзе хеппенінг «Маскі» з мастаком Юрыем Бірын-Паўлавым (спойлер: апранайце не самую парадную вопратку). Архітэктар, пераможца Восеньскага Салона з Белгазпрамбанкам-2020 Яўген Шчарбач прадставіць перформанс «AG» з адсылкай да творчасці сярэбранага вяселля, а бліжэй да ночы мастачка і куратар больш за 9 выставачных праектаў Надзея Хмыль прачытае лекцыю «20 пытанняў і адказаў аб сучасным беларускім мастацтве». Мастак з Гомеля, выкладчык жывапісу, які актыўна ўдзельнічае ў выставах як у Беларусі, так і за мяжой Андрэй Пічушкін рыхтуе лекцыю «Навошта мастакі слухаюць музыку».
  • Акрамя гэтага ў Палацы мастацтва пракацяцца джэм-сэты, музыка ад артыстаў сучаснай музычнай сцэны і пройдзе танцавальны батл. Ва ўнутраным двары кожнаму знойдзецца месца адпачыць і падсілкавацца.

Ноч музеяў – 2022: «Таямніцы цёмнага завулка»

Дзе: г. Мінск, зав. Музычны, 5

Калі: 21 мая

Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры запрашае вас правесці гэту Ноч музеяў менавіта ў сваіх межах. 

На працягу вечара вас чакаюць:

  • Майстар-класс па стварэнні папулярнай цацкі віктарыянскіх часоў — таўматропа — экспазіцыя 3-ці паверх;
  • Інтэрактыўны занятак па стварэнню лялек розных тыпаў — экспазіцыя 3-ці паверх;
  • Паказ мультфільмаў — экспазіцыя 3-ці паверх;
  • «Таемныя знакі» — квэст па экспазіцыі музея з сюрпрызам для самых кемлівых;
  • Гульня «Мафія» — экспазіцыя 2-гі паверх;
  • 18:00 — 19:00 — «Сакрэты тэатральнай грымёркі» — інтэрактыўны занятак, дзе наведвальнікі змогуць даведацца аб асаблівасцях тэатральнага грыму, пазнаёміцца з асноўнымі прыёмамі работы грымёра — музычная заля;
  • 19:00 — 20:00 — Канцэрт студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі «Музычная бяссонніца» — музычная заля.
  • 20:30 — 21:30 — Майстар-клас па візажу — таленавіты візажыст Аляксандра Майко раскажа пра тонкасці макіяжу і прадэманструе сваё майстэрства на мадэлі.

Ноч музеяў — 2022: «На высокай ноце»

Дзе: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а

Калі: 21 мая

Колькі: 10 BYN

«Ноч музеяў» — гэта цудоўная магчымасць па-новаму паглядзець на музейную прастору і знаёмых герояў. Гэтым разам у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча яна пройдзе пад назвай «На высокай ноце» — музычнай, паэтычнай і анімацыйнай.

Вас чакаюць:

  • 19:00. Выступленне ансамбля салістаў «Класік-Авангард» пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай з праграмай «Ці лёгка быць віртуозам?». Прагучаць кампазіцыі Генрыха Веняўскага, Пабла Сарасатэ, Каміля Сэн-Санса, Марыса Равеля.
  • 21:00. Канцэрт-лекцыя «Ад дуды да раяля», якую для вас правядзе знакаміты музыка і майстар народных інструментаў Алесь Лось (пры ўдзеле спявачкі Алесі Сівохінай).
  • 23:00. Гурт «Кудмень» — традыцыйныя песні Беларускага Палесся.
  • 00:00. Анімацыйная праграма ад студыі «Беларусьфільм»: псіхадэлічныя мультфільмы часоў перабудовы, нацыянальныя традыцыі выцінанкі ў айчыннай анімацыі, жыццяпіс славутых дзеячоў беларускай культуры.
  • 02:00. Завяршэнне праграмы.

Акрамя таго, цягам мерапрыемства вас чакаюць тэматычныя квэсты і майстар-класы, конкурсы і прызы.

Квіткі можна набыць анлайн ці праз касу музея. Увага! Пасля 00:00 квіткі можна будзе набыць толькі анлайн.

Больш інфармацыі аб удзельніках і праграме мерапрыемства можна атрымаць па тэлефонах +375(29)850-73-27, +375(17)363-07-61, +375(17)355-22-95, а таксама на музейных старонках у сацыяльных сетках.


Выстава «Экалогія дзяцінства»

Дзе: Гасцёўня Уладзіслава Галубка, г. Мінск, вул. Старавіленская, 14

Калі: да 26 мая

Колькі: па квітку на пастаянную экспазіцыю музея

Выстава «Экалогія дзяцінства», прадстаўленая ў гасцёўні Уладзіслава Галубка, прысвечана адной з глабальных праблем сучаснасці, звязанай з забеспячэннем камфортнага пражывання кожным дзіцем дзіцячага перыяду і захаваннем яго фізічнага, сацыяльнага і духоўнага здароўя.

Пасродкам экалагічнага плаката выстава раскрывае праблемы сучаснага свету, якія аказваюць негатыўнае ўздзеянне на дзіцячы арганізм. Сацыяльныя плакаты заклікаюць звярнуць увагу навакольных на сучасныя сацыяльна-значныя праблемы: Дзіцячая інваліднасць, сіроцтва. У батанічнай ілюстрацыі, выкананай у тэхніцы лічбавага жывапісу, паказаная прыгажосць расліннага свету, а ў кніжнай — чароўны свет дзяцінства.

Інсталяцыя з экалагічных матэрыялаў, прадстаўленая ў выглядзе набору свяцілень, выканана з перапрацаванай сыравіны (кардона і паперы), закранае пытанні экалагічнага выхавання дзяцей і фарміравання экалагічнай культуры асобы.


Выстава жывапісу і графікі «Мой шлях»

Дзе: Галерэя Шчамялёва, г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 10

Калі: да 29 мая

Колькі: 5 BYN — дарослым; 3,5 BYN — студэнтам/пенсіянерам; 2,5 BYN — школьнікам

У Гарадской мастацкай галерэі твораў Л. Д. Шчамялёва пачала працаваць выстава жывапісу і графікі «Мой шлях» вядомага магілёўскага мастака, сябра Беларускага саюза мастакоў Барыса Іванавіча Первунінскіх. Праект падрыхтаваны сумесна з Беларускім саюзам мастакоў.

На выставе жывапісу і графікі Барыса Первунінскіх «Мой шлях» прадстаўлена больш за 40 твораў. Жанравыя перавагі аўтара — пейзаж, нацюрморт, сцэны штодзённасці. У творах Барыса Первунінскіх прысутнічаюць не толькі складаны сюжэт, бездакорная кампазіцыя, але і рэальнае жыццё, заключанае ў палатне. Кожная праца мастака — вынік убачанага, перажытага, адчутага.

За доўгі творчы шлях Барыс Іванавіч прыняў удзел у вялікай колькасці рэспубліканскіх, усесаюзных, замежных і міжнародных выстаў. Карціны аўтара захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, ГА «Беларускі саюз мастакоў», Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. В. Масленікава, Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е. Р. Раманава, выставачнай залы г. Бабруйска, Мастацкага музея ім. Бялыніцкага-Бірулі ў г. Бялынічы, Шклоўскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея, у прыватных калекцыях далёкага і блізкага замежжа.


Фотавыстава «За кадрам»

Дзе: кінатэатр «Цэнтральны», г Мінск, пр-т Незалежнасці, 13

Калі: да 29 мая

Колькі: бясплатна 

Выстава «За кадрам» прысвечана здымкам фільма «Магіла льва» вытворчасці кінастудыі «Беларусьфільм» (рэжысёр Валерый Рубінчык, аператар Юрый Марухін, 1971 г.) і прымеркавана да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы і Года гістарычнай памяці. 


Выставачны праект «Зачаравання Дэлакруа»

Дзе: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 47

Калі: да 29 мая

Колькі: 12 BYN — дарослым; 10 BYN — студэнтам; 8 BYN — ільготны

Унікальны праект прадстаўляе ўпершыню ў Беларусі маштабную рэтраспектыву работ найвялікшага французскага мастака XIX стагоддзя Эжэна Дэлакруа.

Дэлакруа быў найбуйнейшым з майстроў свайго часу, якія выступілі супраць акадэмічнага класіцызму. У гісторыі мастацтваў ён па праве лічыцца галоўным прадстаўніком французскага рамантычнага жывапісу. Аднак, мастацтва Дэлакруа занадта складанае і шматграннае для таго, каб яго можна было змясціць у рамках нейкага аднаго кірунку.

Мастак заўсёды надаваў вялікае значэнне працы над першапачатковымі эскізамі, у якіх павінны быць намечаны абрысы задуманага твора. Ён настойваў, што для таго, каб стварыць карціну, трэба валодаць мастацтвам бачыць у накідзе закончаны твор. Як даніна павагі такому падыходу Дэлакруа, менавіта яго замалёўкі, эскізы, малюнкі і сталі лейтматывам усяго праекта «Зачаравання Дэлакруа».

Госці праекта змогуць пазнаёміцца са 100 літаграфіямі і гравюрамі, выкананымі ў Парыжы і Лейпцыгу ў 1864, 1913 і 1928 гадах з замалёвак, эскізаў, малюнкаў і карцін Дэлакруа, створаных мастаком у самы плённы перыяд яго творчасці — з 1823 па 1857 гады.

Па традыцыі сумесных праектаў Нацыянальнага Цэнтра Сучасных Мастацтваў і LIBRA ў экспазіцыі таксама будуць прадстаўлены работы беларускіх аўтараў, творчасць якіх дапоўніць асноўную экспазіцыю французскага мастака. Гледачы змогуць пазнаёміцца з працамі Уладзіміра Бяскроўнага, Вікторыі Богуш, Вольгі Баравіковай, Дарыі Глас, Вікторыі Ганчар, Марыны Гардзеевай і іншых аўтараў, а таксама з творамі з фондаў Нацыянальнага Цэнтра сучасных мастацтваў.

Таксама арганізатары падрыхтавалі для наведвальнікаў тэматычны квэст, які дазваляе ў займальнай форме пазнаёміцца з экспазіцыяй.

Час працы праекта аўторак-нядзеля 12:00-20:00, выхадны — панядзелак.


Выстава «Санкт-Пецярбургская акадэмія мастацтваў імя Іллі Рэпіна сёння. Дыпломныя працы»

Дзе: Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, г. Мінск, пл. Свабоды, 15 

Калі: да 29 мая

Колькі: 6 BYN — дарослым; 4,5 BYN — студэнтам/пенсіянерам; 2,5 BYN — школьнікам

У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага пачала працу выстава «Санкт-Пецярбургская акадэмія мастацтваў імя Іллі Рэпіна сёння. Дыпломныя працы». Яна арганізавана сумесна з Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжам імя А. К. Глебава пры падтрымцы Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь. Праект арганізаваны ў рамках святкавання 75-годдзя Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава.

Упершыню ў Мінску прадстаўлена 45 лепшых дыпломных работ выпускнікоў Санкт-Пецярбургскай акадэміі Мастацтваў імя І. Рэпіна. Гэта жывапісныя, графічныя і скульптурныя творы, вялікая частка з якіх створана ў перыяд 2005-2021 гадоў, асобныя працы датуюцца 1980-1990 гадамі.

Выстава дае магчымасць даведацца пра тое, што хвалюе сённяшніх маладых жывапісцаў і скульптараў, што здаецца ім годным увагі, эстэтычнага асэнсавання і ўвасаблення ў мастацкім творы. Дыяпазон тым выставы вельмі шырокі і разнастайны.

Аўтары прадстаўляюць працы на гістарычныя, міфалагічныя, біблейскія сюжэты, адлюстроўваюць будні і святы, паўсядзённае жыццё сучаснага чалавека. Работы адрозніваюцца яркім і адважным падыходам да кампазіцыйнага і каляровага рашэння, і ў той жа час захоўваюць акадэмічныя патрабаванні і традыцыі, якія праславілі «Рэпінку».


Выстаўка акварэлі Марыі Сыракваш «Вандроўкі ў мінулае»

Дзе: Панарама, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 116

Калі: да 29 мая

Колькі: кошт наведвання агляднай пляцоўкі

У галерэі «Панарама» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (22-гі паверх) пачала работу выстаўка акварэлі Марыі Сыракваш «Вандроўкі ў мінулае», прымеркаваная да Года гістарычнай памяці.

Галоўная iдэя экспазіцыі заключаецца ў адлюстраванні бясконцага карагода вобразаў роднай Беларусi і іх чароўнай прыгажосці. Сярод прадстаўленых работ, створаных у перыяд 2019–2021 гг, — Крэўскі і Смалянскі замкі, царква і касцёл у Ракаве, сядзібы Рэйтанаў, Дамейкаў, Храптовічаў, касцёл у Івянцы, капліца ў Залессі, кляштар картузіянцаў, краявіды навокал Гальшанскага замка, наваградскага фарнага касцёла.

Выстаўка маладой беларускай мастачкі — вынік шматлікіх вандровак «нон-стоп» па Беларусі, вандровак у гістарычную мінуўшчыну роднай зямлі, наведвання знакавых мясцiн i мала вядомых куткоў. Рамантычныя і шчырыя акварэльныя вобразы аўтаркі даюць магчымасць зазірнуць праз чароўнае вакно ў свет слаўнага мінулага нашай краіны і дапаможа ўзгадаць культурнае багацце краіны, годнасць архітэктуры і гістарычныя падзеі, якія стаяць за кожным помнікам, вежай, царквой і касцёлам.


Выстава «Таямніцы беларускай пісьменнасці»

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей РБ, г. Мінск, вул. Маркса, 12

Калі: да 31 мая

Колькі: 10 BYN — дарослым; 7 BYN — студэнтам; 5 BYN — школьнікам і пенсіянерам

У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі працуе выстава «Таямніцы беларускага пісьменства» з калекцыі даследчыка, лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне», аўтара праекта «У пошуках страчанага» Уладзіміра Ліхадзедава.

На выставе максімальна поўна прадстаўлена ўнікальная асабістая калекцыя прыбораў і прылад для ліставання нашых продкаў да XX стагоддзя. Толькі тут вы зможаце ўбачыць старажытныя пісалы, першыя алоўкі, пёравыя ападкі і самыя раннія аўтаматычныя ручкі, пясочніцы, нажы для паперы, а таксама флаконы для чарнілаў і чарніліцы розных формаў з розных матэрыялаў.

Экспазіцыя дазволіць зазірнуць у школьныя класы розных эпох і пазнаёміцца з прыладамі вучняў. Сярод іх сшыткі розных вытворцаў, простыя, каляровыя і механічныя алоўкі, ападкі і аўтаматычныя ручкі, тачылкі, закладкі, пеналы-футляры.

Цікавасць уяўляюць сабой пісьмовыя прыналежнасці з асаблівай гісторыяй, прысвечаныя значным падзеям або звязаныя з такімі вядомымі людзьмі, як князі Радзівілы, кампазітар С. Манюшка, краязнаўца і гісторык А. Гедман, фінансіст Л. Палякоў, браты Тышкевічы, маршал С. К. Цімашэнка і іншыя.

Час працы: без выхадных з 11:00 да 19:00.


Выстава «Абрадавыя святы. Вялікдзень» 

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей, г. Мінск, вул. К. Маркса, 12

Калі: да 5 чэрвеня

Колькі: па квітку на пастаянную экспазіцыю музея

У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачала працу выстава «Абрадавыя святы. Вялікдзень».

На выставе «Абрадавыя святы. Вялікдзень» прадстаўлены ручны млын, пліта-печ, арэлі ручной працы, арыгінальны вазок-двуколка пачатку XX стагоддзя і іншыя прадметы, у тым ліку дэкаратыўна–прыкладнога мастацтва, якія раскажуць пра велікодныя традыцыі.

Кожны наведвальнік выставы атрымае падарунак – велікодную паштоўку.


Фестываль мастацтва «Арт-Мінск-2022»

Дзе: г. Мінск, Палац мастацтваў, г. Мінск, вул. Казлова, 3

Калі: да 12 чэрвеня 

Колькі: 10 BYN — поўны; 5 BYN — ільготны

550 твораў сучасных беларускіх мастакоў будзе прадстаўлена на традыцыйным фестывалі мастацтва «Арт-Мінск».

12 мая з 18: 00 да 22: 00 у Палацы мастацтва па адрасе вул. Казлова, 3 пройдзе ўрачыстае адкрыццё фестывалю мастацтва «Арт-Мінск 2022». 240 аўтараў прадставяць творы, створаныя за апошнія тры гады.

Фестываль мастацтва «Арт-Мінск» праходзіць з 2018 года і з’яўляецца адным з найбуйнейшых выставачных праектаў у краіне. Фестываль створаны з мэтай упрыгожыць культурнае жыццё горада і прадставіць найбольш актуальныя напрамкі мастацкай арт-сцэны. У маі-чэрвені кожнага года «Арт-Мінск» традыцыйна прэзентуе творы як вядомых у Беларусі і за яе межамі аўтараў, так і маладых мастакоў, якія ўпершыню ўдзельнічаюць у фестывалі, тым самым адкрываючы ўцягнутым у мастацтва гледачам новыя імёны.

Сёлета паступіла больш за тысячу заявак на ўдзел, з якіх членамі журы было адабрана 550 работ аўтараў з Мінска, Віцебска, Гродна, Брэста, Гомеля, Наваполацка, Мазыра і іншых гарадоў нашай краіны. Арганізатары фестывалю імкнуцца паказаць творы, створаныя ў розных тэхніках і відах выяўленчага мастацтва, у роўнай ступені надаючы ўвагу як класічным жанрах, так і сучаснаму мастацтву, таму выставачная прастора выбудавана куратарамі для найбольш поўнай рэпрэзентацыі актуальных стылявых кірункаў.

Большасць работ, прадстаўленых на фестывалі «Арт-Мінск», размешчаны на анлайн-платформе па продажы мастацтва Аrtcenter. by. па QR-коду на этыкетцы гледачам будзе даступная дадатковая інфармацыя аб творах. Кожны наведвальнік можа не толькі набыць упадабаныя працы, але і падтрымаць мастакоў пры дапамозе галасавання. Пасля завяршэння фестывалю аўтары, якія набралі найбольшую колькасць галасоў, будуць узнагароджаны дыпломамі партнёраў праекта.


Выстава «Пырхаючыя кветкі»

Дзе: ГЦ «Праменад», г. Мінск, вул. К. Тураўскага, 16, пам. 118, уваход 9

Калі: да 19 чэрвеня

Колькі: 12 BYN — дарослым; 11 BYN — студэнтам; 10 BYN — дзіцячы

У Мінску адкрылася выстава жывых экзатычных матылькоў «Пырхаючыя кветкі».

На выставе вы зможаце ўбачыць вялікая разнастайнасць матылькоў ў вольным палёце вакол сябе з многіх кантынентаў. Пры гэтым у калекцыі маюцца матылькі з кнігі рэкордаў Гінеса. Арганізатары абяцаюць, што вы зможаце зрабіць незвычайныя і дзіўныя фатаграфіі і відэа.

Таксама для ўсіх наведвальнікаў адкрыецца ўнікальная магчымасць паназіраць за працэсам нараджэння, харчавання і палётам матылькоў.


Выстава «Рамэа і Джульета: фантазія мастака рукамі дэкаратараў»

Дзе: Музей гісторыі тэатра і музыкі, г. Мінск, зав. Музычны, 5

Калі: да 24 чэрвеня

Колькі: па квітку на пастаянную экспазіцыю музея

Пачала працаваць выстава творчых работ галоўнага мастака Беларускага дзяржаўнага акадэмiчнага тэатра юнага гледача Ларысы Рулёвай «Рамэа і Джульета: фантазія мастака рукамі дэкаратараў».

Прэм’ера спектакля «Рамэа і Джульета» ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры юнага гледача адбылася 25 красавіка 2018 г. Выстава «Рамэа і Джульета: фантазія мастака рукамі дэкаратараў» прадстаўляе асобу Ларысы Рулёвай, яе ўважлівае стаўленне да кожнай дэталі і вялікі досвед, а таксама пераканаўча адлюстроўвае прафесійнасць і таленты майстроў-дэкаратараў ТЮГа, якія працавалі над спектаклем.

Творчая праца Ларысы Ільінічны — вялікі асабісты ўнёсак у развіццё ТЮГа. Спектаклі, створаныя па яе эскізах, з’яўляюцца сапраўдным узорам для маладых і ўжо дасведчаных мастакоў-пастаноўшчыкаў.

Выстава адлюстроўвае ўсе працэсы падрыхтоўкі спектакля мастаком і дэкаратарамі: ад эскізаў і макетаў да гатовых касцюмаў, элементаў дэкарацый сцэны і рэквізіту.


Літаратурна-мастацкая экспазіцыя «Леў Талстой: вобраз, створаны Рэпіным»

Дзе: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Калі: да 26 чэрвеня

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры распачала сваю працу часовая літаратурна-мастацкая экспазіцыя «Леў Талстой: вобраз, створаны Рэпіным». Яна ладзіцца ў межах сумеснага праекта з Дзяржаўным музеем Л. М. Талстога, які знаходзіцца ў Маскве. 

Ілля Рэпін стварыў шэраг партрэтаў Льва Талстога, якія сталі кананічнымі і трывала ўвайшлі ў масавую свядомасць некалькіх пакаленняў. Як бліскучыя мастацкія рашэнні Рэпіна сталі «мемамі» ўжо пры жыцці пісьменніка? Як Рэпін удзельнічаў у стварэнні папулярнага іміджа Талстога? Экспазіцыя спрабуе дэканструіраваць міф пра Талстога і адказаць на пытанне, якая роля ў яго стварэнні належыць Рэпіну.

Упершыню вобраз Талстога стаў узнікаць у Рэпіна ў серыі ілюстрацый да артыкула пісьменніка аб гарадской беднаце «Так что же нам делать?».

Рэпін зрабіў шмат замалёвак Талстога: за працай, за раялем, за шахматамі, за чытаннем. Рэпінскія партрэты Талстога адразу атрымалі шырокае распаўсюджанне, дзякуючы новым магчымасцям тыражавання. «Толстого на пашне» і «Толстого босого» можна было ўбачыць на сцізорыках, цукерках, флаконах, талерках, паштоўках, фатаграфіях, карыкатурах.

Амаль 30 гадоў неўтаймаваны Рэпін плённа працаваў над стварэннем дакладных, глыбокіх вобразаў пісьменніка. Самыя значныя з іх зажылі сваім жыццём у масавай культуры і сталі хрэстаматыйнымі.

Куратар — вядучы навуковы супрацоўнік навукова-экспазіцыйнага аддзела Паліна Мікалаеўна Саўген.

Кантакт: +375 (17) 395-44-47.


Выстава «Магія графікі»

Дзе: Атрыум, г. Мінск, пр. Независимости, 116

Калі: да 1 ліпеня 

Колькі: па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра

У галерэі «Атрыум» (3-ці паверх) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё казачнай выставы «Магія графікі», прымеркаванай да 75-годдзя беларускага мастака Валерыя Слаука.

Валерый Пятровіч — аўтар сотняў візуальных увасабленняў беларускіх і замежных фальклорных персанажаў, аўтарскіх фантастычных сюжэтаў. Містычныя вобразы яго герояў зачароўваюць не адно пакаленне дзяцей і бацькоў. Кожная кампазіцыя і кожная гісторыя ў прасторы графічнага ліста — выяўленчы літаратурны твор з характэрнымі аўтарскімі вынаходкамі, містычным гучаннем, прапісанымі да дробязяў персанажамі і іх навакольным светам.

У экспазіцыі наведвальнікі змогуць убачыць традыцыйныя казачныя вобразы сусветнай і беларускай міфалогіі — улюбёную тэму мастака. Сярод работ — харызматычныя каты, казуркі, чараўнікі, дамавікі, волаты, русалкі, вадзянікі і шмат іншых фантастычных стварэнняў. Ювелірная дакладнасць, мноства дэталяў, мяккая карэкатурнасць персанажаў, насычаны дробязамі фон падзей, дынамічнасць сюжэтаў падштурхоўвае разглядаць чароўныя творы мастака зноў і зноў, знаходзячы цікавыя і новыя гісторыі.

Усе работы ў экспазіцыі — з калекцыі сябра і творчага паплечніка Валерыя Пятровіча — Грыгорыя Сцяпанава.

Валерый Слаук — знакаміты ілюстратар, удзельнік шматлікіх выставачных праектаў у Беларусі і за мяжой, узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2010), дыпламант 1 ступені Міжнароднага конкурсу «Мастацтва кнігі» (Масква, 2009), пераможца ў намінацыі «Лепшы майстар» Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі-2008», лаўрэат прэміі «Лепшы ілюстратар года» (2008).


Выстава «Магічны свет. 3D друк гісторыі»

Дзе: Дом-музей I з'езда РСДРП, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 31а

Калі: да 3 ліпеня

Колькі: 5 BYN — дарослым; 4 BYN — студэнтам; 3 BYN — школьнікам і пенсіянерам 

У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Дом-музей I з’езда РСДРП» праходзіць выстава «Магічны свет. 3D друк гісторыі».

На выставе прадстаўлены надрукаваныя на 3D прынтары архітэктурны макет Крэўскага замка, Будынкі чыгуначнага вакзала канца ХІХ-пачатку ХХ стагоддзя (станцыя Гаўя), Дома-музея I з’езда РСДРП і іншыя аб’екты.

У кожнага наведвальніка выставы будзе магчымасць стварыць уласную крэпасць з дэталяў, надрукаваных на спецыяльным абсталяванні, а таксама сабраць розныя канструктары, галаваломкі, вырабленыя пры дапамозе 3D-друку.

На выставе вы зможаце паглядзець, як працуе 3D-друк, у гэтым дапамогуць спецыяльны прынтар для хуткага стварэння поўнапамерных дэталяў, габарытных канструкцый і ландшафтных аб’ектаў, а таксама фільмы навучальнага характару.

Выставачны праект раскажа аб метадах вытворчасці дэталяў з дапамогай 3D-друку, якая атрымала развіццё ў пачатку 1980-х. усяго толькі за тры дзесяцігоддзі тэхналогія перайшла ад вырабу папяровых і пластыкавых прататыпаў да непасрэднага атрымання гатовых функцыянальных прадметаў.

Час працы: штодня з 11:00 да 19:00


Выстава «Партрэт часу. Партрэт у выяўленчым мастацтве Беларусі XIX — XXI стагоддзяў»

Дзе: Палац мастацтваў, г. Мінск, вул. Казлова, 3

Калі: да 22 чэрвеня 

Колькі: 10 BYN — поўны; 5 BYN — ільготны

«Партрэт часу. Партрэт у выяўленчым мастацтве Беларусі XIX-XXI стагоддзяў» пачаў працу выставачны праект у галерэі Арт-Беларусь.

Экспазіцыя ўключае ў сябе творы з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка, фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага саюза мастакоў, Гарадской мастацкай галерэі твораў Л. Д. Шчамялёва (Музей гісторыі горада Мінска), а таксама работы сучасных аўтараў.

На выставе будзе прадстаўлена больш за 70 твораў жывапісу, скульптуры і графікі, якія пазнаёмяць гледачоў з творчасцю выбітных прадстаўнікоў выяўленчага мастацтва Беларусі. Можна будзе ўбачыць адзіную ў Рэспубліцы арыгінальную працу сябра Адама Міцкевіча, яркага прадстаўніка рамантызму Валенція Ваньковіча; карціны Іосіфа Аляшкевіча, які ўвайшоў у гісторыю еўрапейскай культуры ў якасці прызнанага мэтра гістарычнага і партрэтнага жанру, а таксама працы многіх іншых таленавітых майстроў. У экспазіцыі будуць прадстаўлены творы аўтараў-нашых сучаснікаў: Уладзіміра Тоўсціка, Уладзіміра Зінкевіча, Уладзіміра Савіча, Юрыя Якавенкі, Аляксандра Некрашэвіча, Яўгена Шадко, Алесі Скарабагатай і іншых аўтараў.

Выстава «Партрэт часу. Партрэт у выяўленчым мастацтве Беларусі XIX — XXI стагоддзяў» — гэта кароткая, але вельмі яркая анталогія гэтага жанру, якая паказвае нам асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускага мастацтва, разнастайнасць стыляў і аўтарскіх індывідуальнасцяў, а таксама асабістыя лёсы канкрэтных людзей-сведак эпохі.


Экскурсія ў музеі архітэктурных мініяцюр «Краіна міні»

Дзе: пр-т Незалежнасці, 25

Калі: да 9 верасня 

Колькі: ад 10 BYN

«Краіна міні» — гэта тэхналагічны і інтэрактыўны музей мініяцюр, дзе вы можна ўбачыць больш за 30 славутасцяў краіны: якія існуюць, так і ўжо зніклыя аб’екты архітэктуры. Частка славутасцяў прадстаўлена ў экспазіцыі ў выглядзе макетаў, а частку можна ўбачыць у віртуальнай рэальнасці.

У музеі ёсць усё для камфортнага адпачынку і арганізацыі экскурсій, а таксама правядзення розных семінараў, лекцый і майстар-класаў. Акрамя экспазіцыі, у музеі ёсць:

  • Сувенірная крама, з самай вялікай падборкай сувеніраў і падарункаў з Беларусі ад больш чым 120 беларускіх майстроў;
  • Ангельскамоўныя экскурсаводы, экскурсіі на рускай, англійскай і беларускай мовах;
  • Мабільны дадатак «Краіна міні» — гэта аўдыягід-даведнік на рускай і англійскай мовах, які можна спампаваць і ўсталяваць цалкам бясплатна;
  • Зона віртуальнай рэальнасці, дзе можна ўбачыць у здымцы 360 больш за 20 славутасцяў Беларусі, як звонку, так і ўнутры;
  • Дзве фотазоны «Беларускі дом» і «Зубр-качалка»;
  • Бясплатны хуткасны Wi-Fi;
  • Зона адпачынку з кавай і вадой;
  • У кожны квіток уваходзіць фотаздымка і аўдыягід;
  • event-прастора.

Выстава «Рэптыліум»

 

Дзе: Гасцёўня Уладзіслава Галубка, г. Мінск, вул. Старавіленская, 14

Калі: да 11 верасня 

Колькі: 6 BYN — дарослым; 5 BYN — студэнтам; 4 BYN — школьнікам

У выставачнай зале Музея прыроды і экалогіі адкрылася выстава жывых паўзуноў «Рэптыліум».

У экспазіцыі будуць прадстаўлены барадатыя агамы, жаба-рагатка, эублефары, шматлікія змеі, дзіўны і загадкавы Васіліск шлеманосны і многае іншае. Разнастайныя прадстаўнікі Азіі, Афрыкі і Амерыкі — яркія і экзатычныя — уразяць Вас сваім выглядам і звычкамі. Вы зможаце паназіраць за насельнікамі джунгляў і пустыняў, палюбавацца іх грацыёзнасцю.

Выстава можа зацікавіць як дарослых, так і дзяцей. Для маленькіх наведвальнікаў будзе арганізавана інтэрактыўная зона.


Літаратурна-дакументальнай экспазіцыі «Таямніцы дзеда Кандрата»

Дзе: г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Калі: да 31 снежня 

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося адкрыццё часовай літаратурна-дакументальнай экспазіцыі «Таямніцы дзеда Кандрата», прысвечанай 100-годдзю пачатку творчай дзейнасці народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.

Праект рэалізаваны пры ўдзеле Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, філіяла «Гасцёўня Уладзіслава Галубка» Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Прадметны шэраг экспазіцыі прадстаўлены матэрыяламі з фондаў музея (рукапісы, фотаздымкі розных гадоў, дакументы, сувеніры, асабістыя рэчы, кнігі) і прадметамі ўстаноў-партнёраў. Дапаўняюць выставу матэрыялы з сямейнага архіва пісьменніка, якія ніколі раней не экспанаваліся.

Наведвальнікі пазнаёмяцца з асноўнымі этапамі жыццёвага і творчага шляху Кандрата Кандратавіча, праявамі і таямніцамі яго шматграннага таленту. Так, напрыклад, сярод іншага пісьменнік паўстае як выдатны знаўца мовы. Напісаная пісьменнікам кніга філалагічных загадак-амонімаў «Загадкі дзеда Кандрата» адрасавана пакаленням беларускіх дзетак, каб яны не гублялі цікавасці да роднай мовы. Паводле гэтага выдання для маленькіх наведвальнікаў выставы сумесна з праектам «Скарбонка гульняў» распрацаваны інтэрактыўны дадатак — настольная гульня «Загадкі дзеда Кандрата».

Куратар — Кажамяка Святлана Уладзіміраўна. Тэл. +375 (17) 395-44-47.


Выстава «Прасы на ўсе лады»

Дзе: Музей «Лошыцкая сядзіба», г. Мінск, праезд Чыжэўскіх 8/2, 10

Калі: да 31 снежня

У прысядзібным флігелі музея «Лошыцкая сядзіба», філіяла ДУ «Музей гісторыі горада Мінска», пачала працаваць выстава «Прасы на ўсе лады», на якой прадстаўлена больш за 500 чыгунных, латунных, драўляных (!), вугальных і «з душой», газавых і спіртавых прасаў XVIII — пач. XX стст, а таксама ранніх мадэляў электрычных прасаў XIX-XX стст. з прыватных калекцый.

На выставе будзе цікава даведацца, што такім фразеалагізмам, як «сагрэць душу», «укладваць душу», нават «выняць душу» мы абавязаны прасу. У XVIII ст. у прамысловай вытворчасці з’явіўся прас з металічным бруском-укладышам — «душой» з націскам на першы склад. «Душу» кідалі ў печку, распалялі і ўстаўлялі ўнутр, а ад яе ўжо грэўся ўвесь прас. Прадстаўленыя на выставе латуневыя і бронзавыя прасы «з душой» маюць «гільяціну», фігурны дызайн ручак у выглядзе дэльфінаў, карыатыд і іншых міфічных істот.

Сярод незвычайных для сучасніка-прасы для більярднага стала, пальчатак, капелюшоў, «гафратары» руш і валанаў для сукенак-крыналінаў, а таксама каўнерыкаў для мужчынскіх кафтанаў, флутэры і некаторыя іншыя. Унікальнымі з’яўляюцца шкляны і паравы прасы.

Самых маленькіх наведвальнікаў пацешаць цацачныя прасы, міні-прасы, прас з саломы.

Выбар рэдакцыі

Культура

Як палескі творца ажыўляе дрэва. Іван Супрунчык і яго жывая гісторыя

Як палескі творца ажыўляе дрэва. Іван Супрунчык і яго жывая гісторыя

Немагчыма злічыць, колькі таленавітых людзей жыве ў Беларусі. Часам вялізны талент можна знайсці нават у невялікай вёсачцы.

Культура

Аляксандр Радзькоў: Аб людзях пісаць складана

Аляксандр Радзькоў: Аб людзях пісаць складана

«Кожны чалавек — гэта космас!»

Грамадства

Да плюс 32! З нядзелі да нас ідзе новая хваля спякоты

Да плюс 32! З нядзелі да нас ідзе новая хваля спякоты

Калі 23 чэрвеня тэмпература паветра была блізкай да кліматычнай нормы.