Вы тут

У Кітаі ўстаноўлена звыш 1,5 мільёна станцый 5G


У Паднябеснай узвялі 1,559 мільёна базавых станцый сетак пятага пакалення, якія не толькі змяняюць жыццё насельніцтва, але і надаюць імпульс развіццю розных сектараў эканомікі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паводле дадзеных, абвешчаных Прэс-канцылярыяй Дзяржсавета КНР, толькі сёлета цягам першага квартала ў краіне былі створаны 134 тысячы новых базавых станцый. Сеткі сувязі 5G ахапілі ўсе гарады акруговага ўзроўню і гарадскія раёны гарадскіх паветаў Кітая.

У першым квартале колькасць карыстальнікаў мабільных тэлефонаў з падтрымкай 5G у Кітаі павялічылася на 4811 чалавек, тады як агульная колькасць карыстальнікаў 5G-смартфонаў дасягнула 403 млн. чалавек, склаўшы 24,3% ад колькасці карыстальнікаў мабільнікаў у краіне.

Эксперты адзначылі, што ў апошнія гады КНР дабілася значнага прагрэсу ў будаўніцтве інфармацыйнай інфраструктуры. У краіне назіраецца сталае пашырэнне пакрыцця сеткамі 5G, якія з’яўляюцца важнай часткай інфраструктуры новага тыпу. Акрамя таго бесперапынна паляпшаецца якасць паслуг пятага пакалення сувязі і ўзмацняецца яго роля ў наданні імпульсаў развіццю розных сфер эканомікі.

Зараз Кітай актыўна пашырае выкарыстанне гігабітных оптавалакновых сетак і сетак 5G. Паводле статыстыкі, колькасць праектаў па інтэграцыі 5G і прамысловага інтэрнэту, якія будуюцца, дасягнула 2400 у першым квартале. Такая інтэграцыя выступае важнай сілай садзейнічання лічбавай трансфармацыі кітайскіх прадпрыемстваў. Тэхналогія 5G знайшла сваё прымяненне і ў іншых абласцях, такіх як дыстанцыйнае навучанне і грамадскае абслугоўванне ў гарадах.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».