Вы тут

Адкрытая алімпіяда па геаграфіі пройдзе ў БДУ 21 мая


Яе мэта — папулярызацыя сярод школьнікаў геаграфічнай навукі і праверка ведаў у гэтай сферы.


Удзельнікамі інтэлектуальнага спаборніцтва стануць больш як 120 навучэнцаў 9-11 класаў школ, гімназій, ліцэяў, а таксама навучэнцы каледжаў з усіх рэгіёнаў. Канкурсантам трэба будзе на працягу гадзіны выканаць тэставае заданне практычнага, аналітычнага і разліковага характару, прадэманстраваць вобразнасць геаграфічнага мыслення. Пытанні разлічаны на веды ў галіне картаграфавання, індыкацыі, пабудовы дыяграм, эканоміка-геаграфічнай ацэнкі мясцовасці і іншыя.

У дзень алімпіяды для школьнікаў таксама правядуць экскурсію па факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі. Акрамя таго, гасцям раскажуць аб новай спецыяльнасці «геатэхналогіі турызму і экскурсійная дзейнасць».

Пераможцаў аб’явяць у дзень алімпіяды.

Арганізатарам мерапрыемства выступае факультэт геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.