Вы тут

Баскетбалісткі зборнай Беларусі пачалі трэніровачны збор у «Раўбічах»


 Баскетбалісткі зборнай Беларусі пачалі вучэбна-трэніровачны збор на базе РЦАП «Раўбічы», паведамляе БелТА.


Трэнерскі штаб нацыяльнай каманды на чале з Наталляй Трафімавай запрасіў 12 баскетбалістак: Кацярыну Новік, Наталлю Гарбачову, Лізавету Шышлюк, Яну Яхнавец, Плаіну Дамянюк (усе — «Алімпія», Гродна), Кацярыну Ялчык, Паліну Касцюкавец, Яніну Інкіну, Паліну Катлінскую (усе — «Гарызонт», Мінская вобласць), Яну Макуцу («Цмокi-Мiнск»), Ганну Брыч («Элязыг», Турцыя), Арыну Масько («Чэваката», Волагда, Расія).

На гэты раз трэнеры вырашылі выклікаць маладых ігракоў, якія ў хуткім будучым павінны ўліцца ў асноўны склад галоўнай каманды краіны. Наталля Трафімава адзначыла, што ідзе работа па ўдасканаленні індывідуальнага майстэрства, тэхнікі баскетбалістак. «Атмасфера ў час трэніровачнага працэсу добрая, усе працуюць з жаданнем і поўнай аддачай сіл. Некаторыя дзяўчаты сумяшчаюць трэніроўкі і падрыхтоўку да экзаменаў у розных навучальных установах. Збор прадоўжыцца да 29 мая», — расказала настаўнік беларускай зборнай.

У Беларускай федэрацыі баскетбола таксама паведамілі, што нягледзячы на часовае адхіленне беларускіх каманд ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах, жыццё прадаўжаецца і ў хуткім часе плануецца правядзенне шэрага турніраў сумесна з расійскімі баскетбалістамі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».