Вы тут

У Віцебску пройдзе конкурс сцэнічнага майстэрства і артыстызму «Хлопцы ў справе 2022!»


20 мая ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце ім. П.М. Машэрава адбудзецца конкурс сцэнічнага майстэрства і артыстызму «Хлопцы ў справе 2022!», прымеркаваны да Года гістарычнай памяці. За перамогу ў конкурсе будуць змагацца сем удзельнікаў — навучэнцы школ і гімназій Першамайскага раёна Віцебска.


У мерапрыемстве прыме ўдзел рэктар універсітэта Валянціна Васільеўна Багатырова, кіраўніцтва Першамайскага раёна горада, а таксама прадстаўнікі Віцебскага абласнога і гарадскога камітэтаў БРСМ. 

Для ўдзельнікаў арганізатары падрыхтавалі чатыры конкурсы. У конкурсе «Візітная картка» хлопцам неабходна расказаць пра сябе ў творчай і крэатыўнай форме. «Творчы конкурс» мае на ўвазе дэманстрацыю свайго таленту альбо незвычайнага хобі. Паразважаць на тэму патрыятызму і гістарычнай памяці ўдзельнікі змогуць у конкурсе «Самавыказванне». У конкурсе «Дэфіле» хлопцы з’явяцца на сцэне ў сучасным стылі, у беларускіх народных строях, а таксама ў класічным вобразе.

Арганізатарам мерапрыемства з`яўляецца Першамайскі раённы камітэт БРСМ.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?