Вы тут

Якія інтэрактывы ў «Ноч музеяў» прапануюць замкі Гродзенскай зямлі?


У некаторых музеях Гродзеншчыны мерапрыемствы ў рамках «Ночы музеяў» ужо пачаліся, аднак амаль усюды асноўныя падзеі запланаваны на 20 і 21 мая. Згодна са штогадовай акцыяй, музеі вобласці рыхтуюць спецыяльныя праграмы: выставы аднаго дня, канцэрты, спектаклі, аўтарскія экскурсіі, майстар-класы і многае іншае.


Кожны спрабуе адпавядаць сваёй абранай тэматыцы. Мы вырашылі прабегчыся па замках Гродзенскай вобласці і паглядзець, што там прапануюць гледачу супрацоўнікі музеяў.

 

Стары і Новы замкі
г. Гродна, вул. Замкавая 20, 22

Гісторыка-археалагічны музей вырашыў аб’яднаць дзве пляцоўкі: у Старым і Новым замку. Мерапрыемства пройдзе 21 мая пад назвай «Ноч дэтэктыўных гісторый», што вее местыцызмам. У Новым замку ўсе жадаючыя змогуць убачыць тэматычны дэтэктыўны кінафільм, пагуляць у настольныя гульні і таямнічую «Мафію». Тут жа пройдзе дэтэктыўны квэст «У пошуках скарбаў», запланаваны майстар-класы па стварэнні фотаробата і дактыласкапіі — галіны крыміналістыкі, якая вывучае адбіткі пальцаў.

На тэрыторыі Старога замка ў «Ноч музеяў» пройдзе выступленне кавер-бэнда Hit Hunte і DJ SEKONE100. На працягу вечара будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі, фуд-корт і фотазоны. Госці таксама змогуць прайсціся па музейных экспазіцыях новага і Старога замкаў.
Падрабязнасці тут.

Лідскі замак
г. Ліда, вул. Замкавая 1, корп. 2

Лідскі гісторыка-мастацкі музей запрашае на музейны трыпціх «Магія агню і святла». Усё пачнецца 20 траўня, аднак галоўны інтэрактыў Лідскага замка чакаецца на наступны дзень. Дзякуючы эфектам, уласцівым начному асвятленню і эмацыйнаму ўспрыманню, музейныя прадметы набудуць новае аблічча, а іх агляд ператворыцца ў захапляльную прыгоду.

Тут пройдзе займальная праграма «Жывая гісторыя» ад клубаў гістарычнай рэканструкцыі «Шатландскі клан МакВітан» і «Веруш», канцэрт сярэднявечнага гурта «Скудрынка». Ля ўваходу ў замак сустракаць наведвальнікаў будуць артысты-хадулісты тэатра Ergo Bibamus. Завершыць святочную ноч магія жывога агню, якой валодаюць вогненныя калектывы з Гродна, Ліды, Брэста. Вогненнае шоу — гэта зачаравальнае відовішча, сумяшчае ў сабе танец і майстэрства кіравання агнём. 
Падрабязнасці тут.

 

Навагрудскі замак
г. Навагрудак, вул. Малы Замак, 2

Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей на «Ноч музеяў 2022» запрашае 21 мая. На працягу дня ўдзельнікаў будзе забаўляць гульня-квэст «У пошуках скарбаў Міндоўга», якая складаецца з чатырнаццаці чалавек і бяспройгрышная латэрэя.

У праграмме таксама бясплатнае наведванне музея, праца фотазоны «Рыцары Сярэднявечча» і танцавальная праграма «Міндоўг запрашае патанцаваць». У гэты дзень таксама можна будзе прыняць удзел у акцыі «Падары прадмет музею».
Падрабязнасці тут.

 

Мірскі замак
г. п. Мір, вул. Чырвонаармейская, 2, Карэліцкі раён

Міжнародны дзень музеяў ва ўстанове "Музей «Замкавы комплекс «Мір» пройдзе пад дэвізам «Свет, май, музей і музыка». Усё пачне працаваць з раніцы 21 мая. Гасцей чакае асабліва дзённы фармат, аднак для аматараў начных прыгод будуць працаваць гасцінічныя нумары.

Замкавы комплекс «Мір» з’яўляецца сузаснавальнікам конкурсу «Музычны свет». Наведвальнікі музея змогуць пазнаёміцца з творчасцю юных лаўрэатаў у намінацыях «Фартэпіяна», «Акадэмічны вакал», «Акадэмічны хор», «Скрыпка», «Флейта», «Дамбра», «Баян», «Акардэон» і «Юны кампазітар». Тут жа можна будзе ўбачыць старадаўнія музычныя інструменты, адрэстаўраваныя майстрамі замка.
Падрабязнасці тут.

 

Крэўскі замак
аг. Крэва, Смаргонскі раён

Установа культуры «Смаргонскі гістарычна-краязнаўчы музей» запрашае ўсіх жадаючых у «Ноч музеяў» наведацца ў госці. Праграмма мерапрыемства носіць назву «Крэўскі замак: калі гісторыя ажывае». Згодна заяўцы, святочныя інтэрактывы пачнуцца 20 мая ў 19.00. 

У праграме выступы артыстаў Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Віктар Цыркуновіч і Вольга Жалезкая. Акрамя таго, забаўляць удзельнікаў будзе рыцарскі клуб «Полацкі звяз». Паслухаць можна будзе таксама дзіўнага майстра-гусляра Алеся Чумакова.
Падрабязнасці тут.

 

Аліса СКІБА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?