Вы тут

Лукашэнка павіншаваў калектыў дзяржаўнага аб’яднання «Белдругасчормет» са 100-годдзем


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў дзяржаўнага аб’яднання «Белдругасчормет» са 100-годдзем дзяржаўнай сістэмы абарачэння лому і адходаў чорных і каляровых металаў, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«За сваю стагадовую гісторыю аб’яднанне ператварылася ў шматфункцыянальную структуру, якая дынамічна развіваецца, уключае ў сябе прадпрыемствы не толькі па нарыхтоўцы і пастаўцы сыравіны для металургічных і ліцейных арганізацый, але і па вытворчасці рознага сартыменту каляровых металаў. Дзякуючы нястомнай і руплівай працы вашага высокакваліфікаванага персаналу айчынныя сталявары атрымліваюць сыравіну для вытворчасці беларускай металапрадукцыі, якая па якасці і канкурэнтаздольнасці не ўступае лепшым сусветным вытворцам», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што калектыў «Белдругасчормета» будзе і ў далейшым паспяхова вырашаць пастаўленыя перад ім стратэгічныя задачы — рабіць беларускую зямлю багацейшай, паляпшаць экалогію шляхам максімальнага ўключэння ў гаспадарчы абарот металазмяшчальных другасных рэсурсаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.