Вы тут

Фотаэкспазіцыя «Іосіф і Лізавета Гашкевічы — дзеці беларускай зямлі» адкрылася ў японскім Хакадатэ


Фотаэкспазіцыя «Іосіф і Лізавета Гашкевічы — дзеці беларускай зямлі» адкрылася ў японскім горадзе Хакадатэ прэфектуры Хакайда, расказалі БелТА ў беларускай загранустанове ў Токіа.


Фота пасольства Беларусі ў Японіі

Экспазіцыя арганізавана пасольствам Беларусі ва ўзаемадзеянні з Астравецкім райвыканкамам, Ганаровым консулам Беларусі ў Хакайда Масата Мацуура.

На выставе прадстаўлены фатаграфіі, якія расказваюць аб дзейнасці сям’і Гашкевічаў у Японіі, а таксама аб памятных падзеях, звязаных з імі ў Беларусі і Краіне ўзыходзячага сонца. Прэзентацыя экспазіцыі адбылася ў час наведвання горада Хакадатэ паслом Беларусі ў Японіі Русланам Есіным.

Кіраўнік беларускай дыпламатычнай місіі разам з Масата Мацуура і настаяцелем праваслаўнай царквы Хакадатэ Кліменціем усклалі кветкі на магілы Лізаветы Гашкевіч, жонкі вядомага дыпламата, беларускага ўраджэнца, а таксама айца Мікалая, які садзейнічаў устаноўцы бюста Іосіфа Гашкевіча ў грамадска-культурным цэнтры Хакадатэ.

Пасол таксама перадаў прыхаджанам праваслаўнай царквы карціну вучняў Пярэжырскай сярэдняй школы імя А.Е. Гурыновіча. Гэта школа падтрымлівае кантакты з японскімі навучальнымі ўстановамі, а адным з экспанатаў школьнага музея стала пісьмо ад равесніка з Хірасімы з заклікам да міру і дружбы паміж народамі.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Дзмітрый Рабаў: У ліпені чакаем ідэальнае беларускае лета!

Дзмітрый Рабаў: У ліпені чакаем ідэальнае беларускае лета!

У ліпені, як і належыць экватару года, прагназуецца самы цёплы перыяд сезона.

Калейдаскоп

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.