Вы тут

У Беларусь з 24 лютага прыбылі амаль 28 тыс. грамадзян Украіны


З 24 лютага ў Беларусь прыбылі амаль 28 тыс. грамадзян Украіны, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.


«З 6.00 24 лютага па 6.00 20 мая ў нашу краіну з украінскай тэрыторыі прыбылі 27 868 грамадзян Украіны: праз украінска-беларускую граніцу — 15 793, транзітам праз Польшчу — 10 563, праз Літву — 1305, праз Латвію — 207», — расказалі ў ДПК.

За мінулыя суткі ў Беларусь з украінскай тэрыторыі прыбылі 154 грамадзяніны Украіны, з іх транзітам праз Польшчу — 120, Літву — 32, Латвію — 2.

«Інфармуем, што з 3 красавіка іншаземцам, якія прыбываюць у Беларусь у сувязі з сацыяльна-палітычнай абстаноўкай ва Украіне, у тым ліку транзітам праз тэрыторыю іншых краін, для ўезду ў краіну не патрэбны ПЛР-тэст (сертыфікат)», — адзначылі ў ведамстве.

Пункты пропуску Беларусі працуюць у штатным рэжыме.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?