Вы тут

Лукашэнка: нам трэба будзе адбудаваць работу піянерскай арганізацыі і БРСМ


У Беларусі трэба будзе адбудаваць работу піянерскай арганізацыі і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з піянерскім актывам у рамках святкавання 100-годдзя піянерскага руху, перадае БелТА.


«Скажу вам шчыра, нам трэба будзе сур’ёзна адбудаваць работу піянерскай арганізацыі і ў цэлым нашай маладзёжнай арганізацыі. Самы вялікі недахоп, што піянеры і піянерская арганізацыя слаба прывязаны да маладзёжнай арганізацыі, БРСМ, а яны не вельмі цікавяцца вашым жыццём. У нас было жалезна: камсамольцы — гэта старэйшы брат. Арганізоўваюць, вядуць за руку. Гэта значыць з піянераў гадавалі новае пакаленне моладзі. У нас яшчэ слабавата з гэтай справай», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

На думку Прэзідэнта, без актыўнага ўдзелу Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі можна проста страціць піянерскі рух. «Ні адна ўлада з гэтым не справіцца. Гэтым павінны займацца вашы старэйшыя таварышы. Таму тут нам трэба даволі шмат папрацаваць, — заявіў кіраўнік дзяржавы. — Адбудуем гэту сістэму, і яна павінна быць не горшая, чым у тыя часы. Тады ў нас будзе дастаткова патрыётаў і не будзе стаяць пытанне патрыятызму».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.