Вы тут

Беларускія барцы заваявалі сем медалёў на старце першага турніру Лігі Паддубнага


У Маскве стартаваў першы турнір міжнароднай барцоўскай Лігі Паддубнага (PWL), у якім удзельнічаюць беларускія спартсмены, паведамляе БелТА.


У першы дзень спаборніцтваў адбыліся папярэднія і суцяшальныя паядынкі, а таксама схваткі за трэція месцы ва ўсіх вагавых катэгорыях у турнірах па вольнай, грэка-рымскай і жаночай барацьбе, а таксама грэплінгу і панкратыёне.

У туніры па вольнай барацьбе ў вагавой катэгорыі да 97 кг бронзавым медалістам стаў Аляксандр Гуштын. Таксама ў схватках за трэцяе месца сярод «вольнікаў» прымалі ўдзел Азамат Нурыкаў (да 74 кг) і Раман Чытадзэ (да 86 кг), аднак абодва прадстаўнікі нашай краіны свае схваткі прайгралі.

У спаборніцтвах па грэка-рымскай барацьбе на трэцюю прыступку п’едэстала падняўся Павел Глінчук (у вагавой катэгорыі да 97 кг). Яшчэ пяць бронзавых узнагарод у турніры па жаночай барацьбе ў беларускую скарбонку паклалі Наталля Варакіна (да 50 кг), Алеся Гетманава (да 57 кг), Вераніка Іванова (да 62 кг), Ксенія Цярэня (да 65 кг) і Вікторыя Радзкова (да 68 кг).

Фіналы ва ўсіх вагавых катэгорыях пройдуць у пятніцу. За залатыя медалі першага турніру Лігі Паддубнага паспрачаюцца беларускія барцы грэка-рымскага стылю Станіслаў Шафарэнка (да 82 кг), Ігар Ярашэвіч і Кірыл Маскевіч (абодва — да 87 кг), а таксама сярэбраныя прызёры Гульняў у Токіа «вольнік» Магамедхабіб Кадзімагамедаў (да 79 кг) і Ірына Курачкіна (да 57 кг).

У спаборніцтвах у Маскве ўдзельнічаюць мацнейшыя барцы Расіі, Беларусі, Індыі, Узбекістана, Таджыкістана, Азербайджана, Кыргызстана, Арменіі, Туркменістана, а таксама адзін атлет з Украіны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».