Вы тут

На інтэлектуальным турніры па гісторыі эканамічнай думкі студэнты БДУ заваявалі «бронзу»


Каманда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта стала бронзавым прызёрам VII Міжнароднай навуковай студэнцкай алімпіяды па гісторыі эканамічнай думкі. У яе склад увайшлі студэнты эканамічнага факультэта чацвёртакурсніцы Яна Янчэўская, Сафія Шыдлоўская і другакурснікі Ульяна Крышань, Тамара Мурашка, Фёдар Грыўцаў і Ілья Крывалап.


Першае месца заваявалі студэнты Абхазскага дзяржаўнага ўніверсітэта, а другое падзялілі прадстаўнікі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. Ламаносава і Нацыянальнага даследчага ўніверсітэта «Вышэйшая школа эканомікі» (Расія).

Усяго ў фінальным паядынку выступілі дзесяць студэнцкіх каманд з Беларусі, Расіі, Казахстана і іншых краін. Падчас спаборніцтваў удзельнікі індывідуальна адказвалі на пытанні, зарабляючы балы для зборнай. Ацэньваліся таксама сустрэчныя пытанні сапернікам.

Для выхаду ў фінал трэба было прайсці завочны адборачны тур: падрыхтаваць эсэ па творчай спадчыне вялікіх эканамістаў і прэзентацыю аб ключавых ідэях англійскага эксперта ў галіне палітычнай эканоміі Давіда Рыкарда.

Інтэлектуальны турнір прайшоў у Маскве. Арганізатарам мерапрыемства выступіў Фінансавы ўніверсітэт пры Урадзе Расійскай Федэрацыі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».