Вы тут

Сусветны дзень пчол адзначаць у Цэнтральным батанічным садзе 21 мая


Сусветны дзень пчол адзначаць у Цэнтральным батанічным садзе 21 мая.


Свята распачнецца ў 12.00. На пляцоўцы перад экспазіцыйнай аранжарэяй наведвальнікі даведаюцца, што чакае чалавецтва, калі раптам на планеце знікнуць пчолы, і як гэтага не дапусціць.

Гасцей навучаць разбірацца ў прадуктах пчалярства, раскажуць як іх ужываць з карысцю і атрымліваць ад гэтага задавальненне.

Дзеці і дарослыя прымуць удзел у віктарынах, конкурсах і майстар-класах.

Так, на майстар-класе па роспісе драўляных нарыхтовак можна будзе развіць навыкі працы з акрылавымі фарбамі. Нават навічкі і неспрактыкаваныя мастакі змогуць стварыць непаўторную і індывідуальную кампазіцыю. Зроблены сваімі рукамі сувенір кожны ўдзельнік зможа забраць з сабой. Майстар-клас пройдзе ў 13.00.

Асаблівымі прызамі будуць адзначаны дзяўчынкі і хлопчыкі, якія прыйдуць на свята ў касцюмах пчолак.

Акрамя новых ведаў і заслужаных прызоў наведвальнікі змогуць набыць духмяны мёд ад беларускіх пчаляроў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».