Вы тут

Лукашэнка ўдастоіў пагранічнікаў дзяржаўных узнагарод


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 180 аб узнагароджанні ордэнамі і медалямі вялікай групы супрацоўнікаў органаў пагранічнай службы. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, перадае БелТА.


За высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне воінскага абавязку, асаблівыя заслугі ў ахове дзяржаўнай граніцы і высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай дзейнасці ўзнагарод удастоены 39 пагранічнікаў, а старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатолю Лапо прысвоена ганаровае званне «Заслужаны пагранічнік Рэспублікі Беларусь».

Ордэнам «За службу Радзіме» ІІІ ступені ўзнагароджаны начальнік 18-га пагранічнага атрада Аляксандр Давідзюк. Сярод удастоеных медаля «За адзнаку ў воінскай службе» намеснік начальніка 20-га пагранатрада Сяргей Бірукоў, начальнік ваенна-медыцынскай службы 86-й пагранічнай групы Дзмітрый Слабада, начальнік упраўлення ДПК Барыс Сяргееў.

Сярод узнагароджаных медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы» начальнік пагранічнай заставы 20-га пагранатрада Дзяніс Вярэніч, начальнік упраўлення 86-й пагранічнай групы Аляксандр Марозаў і начальнік 16-й пагранічнай групы Канстанцін Моластаў. Медаля «За працоўныя заслугі» ўдастоены машыніст аўтамабільнага крана аддзялення інжынерна-тэхнічнай групы цэнтра інжынернага забеспячэння 19-й пагранічнай групы Канстанцін Алішэўскі і начальнік камунальнай гаспадаркі цэнтра матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння 19-й пагранічнай групы Віктар Везянкоў.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.