Вы тут

Галоўчанка: Разам мы захаваем стваральны парадак дня ў Садружнасці


 

 

Разам краіны СНД змогуць не толькі справіцца з бягучымі цяжкасцямі, але і захаваць стваральны парадак дня ў Садружнасці. Такое меркаванне выказаў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на чарговым пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якое праходзіць сёння ў фармаце відэа-канферэнц-сувязі, перадае БелТА.


«Сёння мы перажываем адзін з найбольш складаных перыядаў развіцця СНД. Сітуацыя вакол Беларусі і Расіі няпростая. Захад, спрабуючы падарваць асновы нашых эканомік, як на канвееры штампуе новыя і новыя пакеты беспрэцэдэнтных і нелегітымных з пункту гледжання міжнароднага права санкцый. Іх наступствы, на жаль, уплываюць на ўсе дзяржавы СНД. Ускладняецца кааперацыйнае ўзаемадзеянне, парушаюцца грашова-фінансавыя патокі, узнікаюць цяжкасці з рэалізацыяй, транспартам і сэрвісным абслугоўваннем прадукцыі», — расказаў Раман Галоўчанка.

Ён адзначыў, што для процідзеяння незаконным абмежаванням актыўна прымяняюцца ахоўныя меры на нацыянальным узроўні і ва ўсіх інтэграцыйных фарматах. Найбольш актыўна гэта работа праводзіцца ў Саюзнай дзяржаве і інтэграцыйнай «пяцёрцы». На пляцоўцы Садружнасці па ініцыятыве Беларусі ў сакавіку створана рабочая група для маніторынгу эканамічнай сітуацыі ў краінах і падрыхтоўкі прапаноў па магчымых сумесных мерах рэагавання на праблемы, якія ўзнікаюць.

«Спадзяюся, што ў бліжэйшы час работа па процідзеянні санкцыйнай палітыцы дасць значны вынік з мэтай недапушчэння зніжэння тэмпаў нашага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Упэўнены, што разам мы зможам не толькі справіцца з бягучымі праблемамі, але і захаваць стваральны парадак дня ў нашай сумеснай рабоце ў рамках Садружнасці», — падкрэсліў прэм’ер-міністр.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».