Вы тут

Унутраныя войскі МУС змогуць ахоўваць дзяржаўную мяжу


Унутраныя войскі МУС змогуць прымаць удзел у мерапрыемствах па ўзмацненні аховы дзяржаўнай мяжы. Такая інфармацыя апублікаваная сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Pravo.by.


Як раней адзначаў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, законапраект аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці ўнутраных войскаў МУС падрыхтаваны ў планавым парадку і накіраваны перш за ўсё на ўдасканаленне палажэнняў закона аб Унутраных войсках з улікам вопыту прымянення сіл і сродкаў унутраных войскаў у постэлектаральны перыяд, прававое рэгуляванне асобных пытанняў, звязаных з новай для ўнутраных войскаў задачай — аховай Беларускай АЭС, надзялення ўнутраных войскаў статусам і кампетэнцыяй суб’екта барацьбы з тэрарызмам.

Згодна з дакументам, ва ўнутраных войскаў МУС пашыраюцца задачы. Яны датычацца ўдзелу ў забеспячэнні бяспекі ахоўваемых асоб і ахоўных аб’ектаў, удзелу ў забеспячэнні рэжыму надзвычайнага і ваеннага палажэнняў, прававога рэжыму в зоне правядзення контртэрарыстычнай аперацыі, удзелу ў мерапрыемствах па ўзмацненні аховы Дзяржаўнай мяжы Беларусі.

Міністэрства ўнутраных спраў надзяляецца паўнамоцтвамі па вызначэнні парадку адбору грамадзян, якія прызываюцца ва ўнутраныя войскі, і вайскоўцаў тэрміновай ваеннай службы ўнутраных войскаў для праходжання службы ў органах унутраных спраў.

Згодна з законам, устанаўліваецца таксама абавязак для ўнутраных войскаў забяспечыць бяспеку сваіх вайскоўцаў, асоб грамадзянскага персаналу ўнутраных войскаў, а таксама блізкіх вайскоўцаў і асоб грамадзянскага персаналу.

Законапраект быў прыняты Палатай прадстаўнікоў у канцы красавіка і ў пачатку мая адобраны Саветам Рэспублікі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.