Вы тут

Як нараджаецца арнамент


«Дываны, які радуюць вока і душу» — менавіта так можна сказаць аб вырабах народнага майстра Станіславы Міхно з Пагародна, якой днямі споўнілася 90 год 


За сваё жыццё таленавітая рукадзельніца выткала сотні дываноў і ручнікоў у тэхніцы ўзорнага ткацтва. За адраджэнне, захаванне і папулярызацыю рэдкіх традыцыйных рамёстваз яна першая ў Воранаўскім раёне атрымала званне «Народны майстар Беларусі», а тэхніка ўзорнага ткацтва ўнесена ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны. 

Каляровае ўзорнае ткацтва было шырока распаўсюджана ў шэрагу раёнаў Гродзенскай вобласці, але ў нязменным выглядзе захавалася толькі ў аграгарадку Пагародна. Яго асаблівасць — выкрыстанне пяці ўзорных тэхнік. Менавіта ў такой складанай тэхніцы працуе Станіслава Вікенцьеўна. 

За ткацкі станок яна села ўпершыню ў 12 год. А калі страціла мужа і засталася з двумя малымі дзецьмі, ткацкае рамяство прыносіла невялікі прыбытак. Пазней з майстрыхай наладзілі сувязь работнікі Пагародзенскага цэнтра культуры і народнай творчасці. У адным з пакояй абсталявалі для яе творчую майстэрню, дзе яна праводзіць майстар-класы для шматлікіх гасцей, экскускурсій, займаецца з удзельнікамі гуртка. 

У Пагародна і ва ўсім Воранаўскім раёне вельмі ганарацца вядомай ткаляй. Як расказала «Звядзе» дырэктар Воранашскага цэнтра культуры і народнай творчасці Ірына Камінская, за сваё жыццё Станіслава Вікенцьеўна выткала сотні дываноў і ручнікоў. Усе яе дываны адрозніваюцца адзін ад другога сваімі ўзорамі: часам гэта раслінна-кветкавыя кампазіцыі ці геаметрычныя выявы жывёл і экзатычных птушак. Часта сустракаюцца васьміканцовыя разеткі-зоркі. Такі арнамент характэрны для мясцовай тэхнікі падвойнага ткацтва. Дываны, якія чаргуюцца яскравымі радкамі, нібы вясёлка, Станіслава Вікенцьеўна называе «перабіранкі», а дываны, на якіх размясціліся кампазіцыі, яна называе «выбіранкі». Так яны адрозніваюцца сваёй назвай па арнаментальных асаблівасцях вырабу.

— У яе ніводзін узор не паўтараецца. Гэта самыя сапраўдныя творы мастацтва, — зазначыла дырэктар Воранаўскага цэнтра культуры. — І такое хараство жанчына стварае амаль 80 год. 

А навучыла некалі гэтаму Станіславу яе маці. Ды і не дзіўна. Кросны былі ў многіх сялянскіх хатах, і дзяўчынкі з маленства асвойвалі гэта рамяство. З 15 гадоў пачала ткаць самастойна. Хадзіла па іншых вёсках, зарабляючы грошы для сям’і. Бывала, што у дом збіраліся на вячоркі многія рукдзельніцы, спявалі песні, ткалі, пралі і вышывалі. Такая атмасфера спрыяла творчасці. 

Па свайму прызначэнні пагародзенскія посцілкі і дываны бываюць некалькіх відаў. Бытавыя ці штодзенныя, якія вешаюць на сцены, і абрадавыя. Яны прыгажыйшыя, яркія, з дарагіх нітак, былі важнай часткай дзявочага прыданага. 

Але дасягнуць высокага майстэрства ўдавалася далёка не кожнай рукдзельніцы. А вось Станіслава магла паўтарыць любы ўбачаны ёю ўзор, але ў асноўным стварала свой арнамент. Многія заказвалі ў яе дываны. Дзякуючы гэтаму, яна мела дадатковы заробак да зарплаты даяркі ў 30-40 рублёў. Для ўдавы з двумя дзецьмі гэта было істотнай дапамогай. 

Зараз, вядома, расцэнкі за дываны ды ручнікі іншыя. Не менш, чым 150-200 рублёў будуць каштаваць. Але прадаваць жанчыне ўжо і няма чаго — частку дзецям аддала, частку ў музей перадала, як і свае кросны. 

— Сёння галоўная задача народнага майстра Станіславы Вікеньеўны — зберагчы народную спадчыну, данесці і перадаць яе нашчадкам. Па ініцыятыве ткачыхі і пад яе кіраўніцтвам з ліпеня 2012 года пачала сваю работу студыя «Школа ткацтва», якая налічвае 8 удзельнікаў, у асноўным моладзь. Пераемнікі рамяства разам са Станіславай Вікенцьеўнай складаюць узоры, снуюць кросны, вывучаюць тэхніку ткацтва. Многія ўдзельнікі студыі ўжо самастойна ткуць невялікія вырабы, — расказла Ірына Камінская.

У Воранаўскім раёне шырока папулярызуюць народныя рамествы. Часта праводзяцца семінары па адраджэнню і захаванню мясцовых традыцый, звычаяў, абрадаў і святаў. Станіслава Вікенцьеўна прымае ўдзел у правядзенні турыстычнага маршруту «Дарогаю продкаў»: праводзіць майстар-класы па ткацтву. І гэта пры тым, што жанчыне 90 год.

Яна нарадзілася 15 мая 1932 года ў вёсцы непадалёку ад Пагародна. Доўгі час працавала ў калгасе, паралельна займалася ткацкай справай. Калісьці гэты занятак карміў сям’ю, а зараз прыносіць задавальненне. Ёсць пераймальнікі яе рамяства, зацікаўленыя маладыя дзяўчаты, якія не дадуць сысці ў нябыт аўтэнтычнаму майстэрству. 

Ірын Камінская раскзала, што Станіслава Вікенцьеўна, негледзячы на ўзрост, удзельнічае ў раённых, абласных і рэспубліканскіх фестывалях народнай творчасці з правядзеннем майстар-класаў па ткацтву; неаднаразова з’яўлялася іх дыпламантам.  

У 2015 годзе Станіславе Міхно -ткачыхі-носьбу аўтэнтычнага рамяства- за плённую працу па захаванні рэдкіх традыцыйных рамёстваў было прысвоена званне народнага майстра Рэспублікі Беларусь.

Дырэктар цэнтра культуры так характарызуе юбілярку: «У жыцці Станіслава Вікенцьеўна вясёлая, добразычлівая, працавітая, любіць спяваць народныя песні. Яна ўлюбёная ў родны край, яго прыгажосць і людзей, якія тут жывуць. Адсюль чэрпае свае сілы і натхненне, адсюль і прызванне да свайго рамяства».

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота прадастаўлена Воранаўскім раённым цэнтрам культуры і нроднай творчасці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».