Вы тут

Вальфовіч аб сітуацыі на мяжы: з украінскага боку дзейнічаюць дыверсійна-выведвальныя групы


З украінскага боку дзейнічаюць дыверсійна-выведвальныя групы, у тым ліку заходзяць на беларускую тэрыторыю. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч у эфіры праграмы «Арсенал» на «ВаенТВ», паведамляе БелТА.


«Глядзіце, што дзеецца на паўднёвых рубяжах Беларусі, на тэрыторыі некалі сяброўскай нам брацкай Украіны. Сёння групоўка ўзброеных сіл на ровенскім кірунку складае каля 10,5 тыс. чалавек, на чарнігаўскам — 4,5 тыс., на кіеўскім — больш за 5 тыс. Ідзе інжынернае абсталяванне ўчасткаў ўкраінскай мяжы ўздоўж нашых паўднёвых межаў. Мініраванне, ажыццяўленне завалаў, дзеянне дыверсійна-разведвальных груп, у тым ліку з заходам на беларускую тэрыторыю», — распавёў Аляксандр Вальфовіч.

Паводле яго слоў, групоўка войскаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы, Літвы і Латвіі, павялічылася за апошнія два гады і складае сёння 37,5 тыс.чалавек. «Групоўка авіяцыі павялічылася ў разы і складае больш за 135 баявых самалётаў на тэрыторыі сумежных краін. Палёты разведвальнай авіяцыі пачасціліся-6-7 самалётавылетаў уздоўж нашай мяжы штосутачна», — адзначыў дзяржсакратар Савета Бяспекі.

Старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Анатоль Лапо звярнуў увагу, што апошні год пагранічнікі фактычна нясуць службу ва ўзмоцненым варыянце. «Нам дапамагаюць Узброеныя сілы, таму што сілы і сродкі ў нас абмежаваныя пад такую абстаноўку», — дадаў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».