Вы тут

Аляксандра Сасновіч перамагла на старце адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе


На парыжскіх кортах «Ралан Гарос» сёння стартаваў другі ў сезоне тэнісны турнір серыі «Вялікага шлема» — Адкрыты чэмпіянат Францыі, паведамляе БелТА.


Першай з трох прадстаўніц Беларусі ў жаночым адзіночным разрадзе ў барацьбу ўступіла Аляксандра Сасновіч, якая займае 45-е месца ў сусветным рэйтынгу. Сёння ў 1/64 фіналу яна абгуляла ў дзвюх партыях кітаянку Ван Сіньюй, у якой 75-я пазіцыя, — 6:4, 6:1. У другім раўндзе саперніцай беларускі будзе пераможца матчу паміж прадстаўніцай Вялікабрытаніі Эмай Радукану (12-ы нумар рэйтынгу WTA) і чэшскай тэнісісткай Ліндай Насковай (185).

Лепшая беларуская тэнісістка сёмая ракетка планеты Арына Сабаленка ў 1/64 фіналу сустрэнецца з францужанкай Хлояй паку (102). Саперніцай былога лідара сусветнага рэйтынгу Вікторыі Азаранка, у якой зараз 15-я пазіцыя, будзе румынская тэнісістка Ана Багдан (91).

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.