Вы тут

Гандбалісткі «Гомеля» сталі ўладальніцамі Кубка Беларусі


Гандбалісткі «Гомеля» чацвёрты раз запар сталі ўладальніцамі Кубка Беларусі, паведамляе БелТА.


Бярэсце-Гомель. Фота БФГ

Сёння ў Навагрудку ў вырашальным паядынку 25-га па ліку кубкавага розыгрышу гамяльчанкі ўпэўнена перамаглі «БНТУ-БелАЗ» з вынікам 28:17. Для гандбалістак «Гомеля» гэта сёмы пераможны фінал у гісторыі.

У паўфінальных паядынках «БНТУ-БелАЗ» упэўнена перайграў саперніц з гарадзенскай «Городнічанкі» з лікам 33:20, а гандбалісткі «Гомеля» былі мацней брэсцкага клуба «Вікторыя-Бярэсце» — 37:24.

У гульні за бронзавыя ўзнагароды кубкавага турніру гарадзенскія гандбалісткі адолелі берасцейцаў з мінімальнай перавагай у ліку-33: 32.

Часцей за ўсіх Кубак краіны выйгравалі гандбалісткі «БНТУ — БелАЗа» — 16 разоў, двойчы перамагала «Гараднічанка».

У наступны ўік-энд у Магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец» адбудзецца вырашальны этап розыгрышу Кубка Беларусі сярод мужчынскіх каманд. У паўфіналах 28 мая гандбалісты СКА згуляюць з «Гомелем», а «Мяшкоў Брэст» будзе сапернічаць з магілёўскім клубам «Машэка». Пераможцы паўфінальных сустрэч 29 мая разыграюць галоўны трафей, а тыя, хто прайграў, паспрачаюцца за бронзу кубкавага турніру.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».