ДАІ раіць матацыклістам прайсці курс падрыхтоўкі да сезону пасля зімовых канікул на базе моташкол, распавялі ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе БелТА.
На пляцоўках можна бяспечна адпрацаваць манеўраванне, успомніць габарыты апарата. Пасля некалькіх заняткаў можна ўпэўнена выязджаць у горад. А каб атрымаць катэгорыю «А» — права кіравання матацыклам — і перасесці з аўто на байк, трэба прайсці месяц узмоцненай падрыхтоўкі.
«Каб правы атрымаць, трэба здаць кіраванне. Усе элементы — васьмёрка, хуткае манеўраванне, прыпынак. Усяго восем элементаў. У параўнанні з тым годам набор у нас не ўпаў. Ён на такім жа ўзроўні. Кантынгент прыходзіць-50% тых, хто ўжо мае матацыклы», — распавёў старшыня Маскоўскай раённай (г. Мінска) арганізацыйнай структуры ДТСААФ Аляксей Жукавец.
Галоўнай прычынай ДТЗ з удзелам матацыклістаў па-ранейшаму з’яўляецца парушэнне хуткаснага рэжыму. ДАІ ўважліва сочыць за перамяшчэннем байкераў і настойліва рэкамендуе ім выконваць правілы дарожнага руху.
Прэв’ю: БелТА
Хто і пра што зможа тут даведацца, расказалі ў НЦЭП.
Мы працягваем падарожнічаць па Магілёўшчыне.
А што ведаеце вы аб традыцыях гэтага свята?
У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.