Вы тут

Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Кірыла з днём тэзаімянінаў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём тэзаімянінаў, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«Святы роўнаапостальны Кірыл стаў для ўсяго славянскага свету сапраўдным светачам хрысціянскай асветы, прасоўвання праваслаўнай веры, ведаў і культуры. Падобна вашаму нябеснаму заступніку вы шмат працуеце над тым, каб падаваць годны прыклад самаахвярнага служэння Богу і Айчыне, падтрымліваеце духоўна і малітоўна ўсіх вернікаў, асабістым прыкладам паказваючы шлях да ўдасканалення душы кожнага чалавека», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што заслужаны архіпастырскі аўтарытэт Патрыярха Кірыла расце год ад года, а яго мудрае слова спрыяе ўмацаванню агульначалавечых і хрысціянскіх каштоўнасцяў, аб’ядноўвае ўсіх праваслаўных хрысціян не толькі Беларусі і Расіі, але і ўсяго свету.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў прадстаяцелю Рускай Праваслаўнай Царквы добрага здароўя, дабрабыту і доўгіх плённых гадоў жыцця.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.