У Брэсце 24-26 мая пройдзе VIII Міжнародная спартакіяда сярод ветэранаў і кіраўнікоў ветэранскіх арганізацый фізічнай культуры і спорту, паведамілі БелТА ў абласным аб’яднанні прафсаюзаў.
Брэст другі раз прымае спартыўны форум: першыя міжнародныя гульні ветэранаў спорту таксама праходзілі ў горадзе над Бугам. У спартакіядзе чакаецца ўдзел больш як 100 чалавек, у тым ліку каманды з Расіі. Зборная з Маскоўскай вобласці — традыцыйны ўдзельнік спаборніцтваў.
У праграму спаборніцтваў уключаны шэсць відаў спорту: шахматы, шашкі, дартс, більярд, настольны тэніс і мнагабор’е «Здароўе», у якое ўваходзяць стральба кулявая, гімнастыка, скачкі і бег. Спаборніцтвы пройдуць у Палацы водных відаў спорту, СДЮШАР нумар 6, стралковым ціры і на стадыёне «Брэсцкі».
Урачыстае адкрыццё спартакіяды адбудзецца сёння ў 15.00 на плошчы Цырыманіялаў у мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой». Удзельнікаў прывітаюць прадстаўнікі кіраўніцтва Брэсцкага аблвыканкама. Чакаецца, што ў цырымоніі прыме ўдзел вядомая беларуская гімнастка алімпійская чэмпіёнка Антаніна Кошаль.
Арганізатарамі спартакіяды выступаюць Беларускае грамадскае аб’яднанне «Ветэраны фізічнай культуры і спорту» і Цэнтральны камітэт Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.
Прэв’ю: БелТА
140 гадоў таму адбыўся галоўны купальскі цуд Беларусі.
Янка Купала — мастак-творца.
Фестывалю запросіць сяброў ужо ў гэтую суботу — 9 ліпеня.
У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.