Вы тут

Кінастудыя «Беларусьфільм» прыме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі па сумеснай кінавытворчасці Расіі і краін СНД


Кінастудыя «Беларусьфільм» у жніўні прыме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі па сумеснай кінавытворчасці Расіі і краін СНД. Мерапрыемства пройдзе ў Санкт-Пецярбургу на кінастудыі «Лендок» і будзе прымеркавана да яе 90-годдзя, паведамляецца на сайце кінастудыі.


Таксама ў ліку ўдзельнікаў канферэнцыі – прадстаўнікі студый «Азербайджанфільм», «Арменфільм», «Грузія-фільм», «Казахфільм», «Кыргызфільм», «Туркменфільм», кінаканцэрна «Узбекфільм», «Таджыкфільм», прадстаўнікі Міністэрства культуры Расіі, Камітэта па культуры Санкт-Пецярбурга, расійскіх платформаў, рэжысёры, прадзюсары, кінакрытыкі, а таксама кінематаграфісты краін СНД і Грузіі.

У рамках канферэнцыі 22-23 жніўня ўпершыню адбудзецца пітчынг праектаў для сумеснай вытворчасці краін СНД. Удзел у пітчынгу бясплатны. Адбор заявак адбываецца з 16 мая па 20 ліпеня 2022 года.

«Надышоў момант, калі нам неабходна трымацца разам і кансалідаваць нашы творчыя сілы з кінематаграфістамі краін блізкага замежжа. Мы бачым у пітчынгу вялікі патэнцыял, той самы творчы імпульс, які дазволіць нам ствараць шчырае кіно высокага ўзроўню выканання і духоўнасці. Мы рады, што гэта падзея адбудзецца на кінастудыі “Лендок”, і Санкт-Пецярбург стане цэнтрам прыцягнення для кінематаграфістаў з розных рэгіёнаў Расіі і суседніх краін», — адзначыў Аляксей Цяльноў, генеральны дырэктар кінастудыі «Лендок», прадзюсер, рэжысёр.

Па выніках пітчынгу будуць падпісаны пагадненні аб намерах для сумеснага вытворчасці праектаў – пераможцаў. 

Ксенія ДАБРАБЫТ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».