Вы тут

Шокавы геаўдар: 24 мая моцная магнітная бура абрынулася на Зямлю


24 мая — магнітная бура чырвонага ўзроўню. Менавіта сёння яна будзе самая моцная за апошні час.


У перыяд з 23 да 28 мая 2022 года Зямлю накрыюць магутныя магнітныя буры. Усе яны, паводле спецыялістаў, выкліканыя неадназначным становішчам на паверхні Сонца. З вечара ўчарашняга панядзелка да вечара аўторка назіраюцца суткі самай моцнай і нават шокавай магнітнай буры. Яны з’яўляюцца моцным узрушэннем для метэаадчувальных людзей.

Лабараторыя сонечнай астраноміі Расіі апублікавала прагноз магнітных бур на май 2022 года. Спецыялісты спрагназавалі некалькі сонечных успышак. Працяглая магнітная бура, якая доўжылася 5 дзён, пачалася ўвечары 12 мая і доўжылася аж да заканчэння дня 16 мая. Аднак самыя неспрыяльныя дні чакаюць метэаадчувальных людзей у перыяд з 23 мая па 28 мая, гэтая магнітная бура будзе не толькі працяглай, але і моцнай: ваганні магнітнага поля зямлі будуць дасягаць 5 балаў. З 25 мая ваганне магнітнага поля Зямлі крыху аслабне — да 4 балаў, але на такім узроўні пратрымаецца аж да 28 мая.

Прычына магнітных бур

Геамагнітныя буры з’яўляюцца вынікам моцных успышак на Сонцы. Самая буйная зорка нашай сістэмы выкідвае велізарную колькасць часціц, якія выносіць сонечны вецер. Дасягаючы нашай планеты, апошні ўздзейнічае на магнітнае поле Зямлі, выклікаючы яго моцныя ваганні. Як правіла, на 3-ці дзень пасля ўзнікнення ўспышак назіраецца пік магнітных ваганняў.

Геамагнітныя буры маюць несіметрычны па часе характар развіцця: у сярэднім фаза нарастання вагання (галоўная фаза буры) складае каля 7 гадзін, а фаза вяртання да зыходнага стану (фаза аднаўлення) — каля 3 сутак.

Што забаронена метэазалежным людзям у гэты час

У дні магнітных бур асаблівую ўвагу свайму здароўю варта аддаць людзям са схільнасцю да мігрэні і з захворваннямі сардэчна-сасудзістай сістэмы. Паводле даных лекараў і навукоўцаў, падчас магнітных бур стан пацыентаў з ішэмічнай хваробай сэрца пагаршаецца на 55%, чым у звычайныя дні. Таксама на 25% больш фіксуецца прыступаў стэнакардыі. У дні высокіх геамагнітных ваганняў Зямлі варта адмовіцца ад ужывання спіртнога, эксперты рэкамендуюць зрабіць гэта як мінімум за 3 дні да пачатку буры. Таксама пажадана перагледзець свой рацыён, не варта налягаць на кансерваваную, тлустую і салёную ежу.

Падчас магнітных бур людзі адчуваюць упадак сіл, зніжэнне канцэнтрацыі ўвагі. Спецыялісты рэкамендуюць больш адпачываць, высыпацца, рэкамендаваная працягласць сну — не менш як 8 гадзін у дзень. Таксама ёсць меркаванне, што ўплыў магнітных бур узмацняе верагоднасць канфліктаў — у дні ваганняў варта быць больш акуратным у зносінах і не канфліктаваць.

Дапамога для метэаадчувальных у перыяд магнітнай буры

Каб было прасцей перажыць магнітную буру, ёсць простыя народныя сродкі. Можна заварыць корань валяр’яну: сталовую лыжку гэтай травы трэба настаяць у шклянцы кіпячонай вады 12 гадзін і прымаць па лыжцы 3-4 разы на дзень. Таксама лічыцца, што сродак ад галаўнога болю падчас магнітных бур — адвар ліпавых кветак. Лыжку кветак ліпы трэба пракіпяціць 10 хвілін і выпіць гэты адвар перад сном.

Фота: pixabay.com

Сімптомы ўздзеяння магнітных бур на чалавека:

  • галаўны боль;
  • раздражняльнасць;
  • праблемы з дыханнем;
  • зменены ціск.

Нагадаем, што не варта ператамляцца напярэдадні з’явы. Эксперты раяць больш часу праводзіць на свежым паветры і знізіць ужывання кафеіну і алкаголю.

Да ўплыву бур схільныя метэазалежныя, пажылыя людзі, цяжарныя жанчыны і людзі з хранічнымі захворваннямі. У дні бур могуць узнікаць такія сімптомы: галаўны боль, галавакружэнне, млоснасць, слабасць, бяссонніца, падвышаны ціск, абвастрэнне хранічных хвароб, боль у мышцах і суставах.

Каб пазбавіцца негатыўных наступстваў буры, за некалькі дзён да небяспечнай даты і ў дні буры варта прытрымлівацца правілаў здаровага спосабу жыцця. Сілкуйцеся садавіной і гароднінай, рэкамендуецца часцей есці бананы. Таксама варта падумаць аб фізічнай нагрузцы: яна павінна быць умеранай, не больш за 25 хвілін у дзень.

  • Замяніце каву, алкаголь, цыгарэты і энергетыкі зялёнай або травяной гарбатай;
  • Праводзьце больш часу на свежым паветры і часцей хадзіце пешшу;
  • Прымайце кантрасны душ.

Самая моцная за ўсю гісторыю назіранняў геамагнітная бура была ў 1859 годзе, з 28 жніўня да 2 верасня. Тады на Сонцы назіраліся шматлікія плямы і ўспышкі, што апісаў брытанскі астраном Рычард Кэрынгтан. Пасля моцныя геамагнітныя буры і іншыя актыўныя з’явы на Сонцы сталі называць падзеяй Кэрынгтана, або сонечным суперштормам.

Дарэчы, падчас геамагнітных бур, пры ясным надвор’і ўначы можна назіраць «паўночнае ззянне» ў мясцінах, блізкіх і да нашых шырот.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?