Вы тут

Беларуска-кітайскае супрацоўніцтва мае значны патэнцыял


На платформе Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва варта стварыць дзейсны канал інфармацыйнага ўзаемадзеяння паміж сродкамі масавай інфармацыі. Аб гэтым падчас міжнароднага вебінара, які арганізавалі Кітайскі камітэт ШАС па добрасуседстве, сяброўстве і супрацоўніцтве сумесна з парталам «Хуаньцюван», заўважыў старшы рэпарцёр газеты «Жэньмінь жыбаа», кансультант «Хуанцюван» Дзін Ган.


Як адзначыў кітайскі медыяэксперт, заходнія СМІ нярэдка дамінуюць на інфармацыйным полі ў прыцягненні ўвагі людзей. Аднак кантэнт, які яны выпускаюць, часта тэндэнцыёзны і, мякка кажучы, не зусім адпавядае рэчаіснасці. Таму ўзнікае патрэба ў фарміраванні каналаў аб’ектыўнай інфармацыі. Адной з пляцовак для аб’яднання канструктыўных медыя можа выступіць Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва, якая стала найбуйнейшай сусветнай рэгіянальнай платформай узаемадзеяння. Цяпер яе членамі з’яўляюцца восем краін з агульным насельніцтвам больш за тры мільярды чалавек, якія фарміруюць чвэрць глабальнага ВУП. Чатыры дзяржавы (сярод іх Беларусь) маюць статус наглядальнікаў, яшчэ шэсць з’яўляюцца партнёрамі па дыялогу.

«Наша супрацоўніцтва — новая мадэль, — падкрэсліў Дзін Ган. — Узаемадзеянне неабходна ўзмацняць і пашыраць». 

У людзей павінны быць доступ да надзейных крыніц інфармацыі. Таму медыя неабходна пашыраць ахоп за кошт больш разнастайнай прапановы, парыцягваць аўдыторыю. Да прыкладу, «Жэньмінь жыбаа» рэалізуе ў тым ліку праекты на рускай і англійскай мове. Адзін з прыкладаў — партал «Хуанцюван», які актыўна і паспяхова працуе на замежную аўдыторыю. Да слова, да рускамоўнага накірунку «Жэньмінь жыбаа» спрычынілася і «Звязда».

Цягам амаль што шасці гадоў мы рэалізуем сумесны праект, які прадстаўлены на нашых інтэрнэт-парталах (на сайце «Звязды» ён называецца «Весткі з Кітая»), а таксама на старонках выданняў. Тут адлюстроўваецца шырокая палітра жыцця Беларусі і Кітая. Адметна, што ў музеі аднаго з вядучых СМІ свету — «Жэньмінь жыбаа» — адзін са стэндаў прысвечаны менавіта нашаму сумеснаму праекту.

Прыкладам інфармацыйнага ўзаемадзеяння, якое мяркуецца актывізаваць на пляцоўцы ШАС, можа быць супрацоўніцтва ў межах найбуйнейшага транснацыянальнага праекта сучаснасці «Адзін пояс, адзін шлях». Ён увасабляецца цягам вось ужо амаль дзевяці гадоў. Адпаведныя прапановы старшыня КНР Сі Цзіньпін вылучыў восенню 2013-га. Спачатку гэтая ініцыятыва Паднябеснай выклікала недавер, але яна паспяхова прайшла самую бескампрамісную праверку — часам — і паспяхова ўвасабляецца ў жыццё. Мегапраект злучыў усе кантыненты планеты і прыносіць адчувальныя выгады ўсім яго ўдзельнікам. «Пояс і шлях» стаў адной з найбольш папулярных тэм у інфармацыйнай прасторы. Кітай актыўна падтрымлівае гэты трэнд, арганізуе паездкі і сустрэчы журналістаў з розных краін свету. За час рэалізацыі глабальнага праекта было праведзена шэраг штогадовых форумаў супрацоўніцтва СМІ. 

Падчас Першага форуму высокага ўзроўню па міжнародным супрацоўніцтве «Адзін пояс, адзін шлях» старшыня КНР адзначыў, што Кітай створыць механізм супрацоўніцтва і платформу па гуманітарным узаемадзеянні, у тым ліку сетку па інфармацыйным супрацоўніцтве. Сказана — зроблена. Інфармацыйная сетка «Адзін пояс, адзін шлях» (The Belt and Road News Network — BRNN) адлічвае сваю гісторыю з красавіка 2019-га. Тады ў Пекіне прайшло першае пасяджэнне Савета BRNN. Ініцыятарам сусветнай платформы па медыязносінах выступіла газета «Жэньмінь жыбаа». Як адзначыў у сваім прывітальным лісце Сі Цзіньпін, сродкі масавай інфармацыі адыгралі актыўную канструктыўную ролю ў працэсе прасоўвання сумеснага будаўніцтва ў рамках глабальнай ініцыятывы. Каб прадоўжыць гэты пазітыўны працэс, вельмі важна было своечасова стварыць функцыянальную пляцоўку міжнароднага супрацоўніцтва СМІ. Інфармацыйная сетка «Адзін пояс, адзін шлях» аб’яднала больш чым 200 СМІ з усіх кантынентаў. Адметна, што сярод іх і «Звязда», якая таксама ўвайшла ў склад BRNN і актыўна супрацоўнічае з калегамі на гэтай платформе.

Так што, як паказвае практыка, медыйнае ўзаемадзеянне — магутны рэсурс. «Яго неабходна развіваць больш актыўна, — перакананы Дзін Ган. — Увогуле беларуска-кітайскае супрацоўніцтва мае значны патэнцыял і імкліва развіваецца ў многіх сферах. Адзін з яскравых прыкладаў — індустрыяльны парк „Вялікі камень“. Але варта пашыраць не толькі індустрыяльны, прамысловы складнік нашых узаемавыгадных адносін. Не менш важны гуманітарны накірунак і супрацоўніцтва ў медыйнай сферы».

Мікалай ЛІТВІНАЎ

Выбар рэдакцыі

Культура

Як палескі творца ажыўляе дрэва. Іван Супрунчык і яго жывая гісторыя

Як палескі творца ажыўляе дрэва. Іван Супрунчык і яго жывая гісторыя

Немагчыма злічыць, колькі таленавітых людзей жыве ў Беларусі. Часам вялізны талент можна знайсці нават у невялікай вёсачцы.

Грамадства

Да плюс 32! З нядзелі да нас ідзе новая хваля спякоты

Да плюс 32! З нядзелі да нас ідзе новая хваля спякоты

Калі 23 чэрвеня тэмпература паветра была блізкай да кліматычнай нормы.