Вы тут

Ананіч: Дэпутаты завяршаюць падрыхтоўку да канферэнцыі па гістарычнай памяці аб ВАВ


Завяршаецца падрыхтоўка міжнароднай парламенцкай канферэнцыі «Гістарычная памяць. Вялікая перамога, здабытая адзінствам», якая пройдзе 14-15 чэрвеня ў Мінску. Пра гэта журналістам перад пасяджэннем адмысловай працоўнай групы расказала намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Лілія АНАНІЧ. «Сёння ў фармаце працоўнага разгляду мы пройдземся па ўсіх тэматычных секцыях канферэнцыі. Заўважу, што падрыхтоўка, якая вядзецца фактычна паўгады, у нас выйшла на фінішную прамую. Шмат прыедзе замежных удзельнікаў, актыўна адгукаюцца парламенцкія дэлегацыі, чакаем высокі ўзровень прадстаўніцтва», — паведаміла дэпутат.


Міжнароднай парламенцкай канферэнцыі «Гістарычная памяць. Вялікая перамога, здабытая адзінствам», па яе словах, — маштабны праект, які рэалізуецца Палатай прадстаўнікоў разам з Генеральнай пракуратурай, Міністэрствам абароны, Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Да ўдзелу запрошаны дэлегацыі парламентаў з былых рэспублік СССР, прадстаўнікі Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў-удзельніц СНД, Парламенцкай Асамблеі АДКБ, Парламенцкага Сходу Беларусі і Расіі, дзяржаўных органаў, навуковай, экспертнай і дыпламатычных супольнасцяў.

Падчас канферэнцыі будуць працаваць пяць навукова-практычных секцый, якія адлюстроўваюць кірункі захавання і развіцця гістарычнай памяці. «Для нас вельмі важна падняць на міжнародным узроўні тэму генацыду беларускага народу. Мы бачым апошнім часам, як адкрываюцца новыя старонкі страшнай трагедыі беларускага народу. У рамках раследавання крымінальнай справы будзе праводзіцца тэматычная секцыя. Мы спадзяемся, што гэта стане адпраўной кропкай, каб дабівацца прызнання ў свеце генацыду беларускага народа. Важна сёння паглядзець на гістарыяграфіяю па Вялікай Айчыннай вайне, як сёння маладое пакаленне вучоных расстаўляе акцэнты на гэтай тэме на постсавецкай прасторы», — расказала парламентарый. 

Па словах Лілія Ананіч, грамадства сёння павінна думаць не толькі пра тое, што зрабіла Беларусь для захавання памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, а даць адказ на новыя выклікі і пагрозы.

«Мы спадзяемся на сур’ёзную размову ў аспекце Вялікая перамога ў грамадска-медыйным дыскурсе. Гэта тое, што тычыцца нашай інфармацыйнай прасторы і таго, як сёння ў грамадстве гэта тэма выкладаецца, якія ёсць пагрозы, калі нам супрацьстаіць разбуральная машына неанацызму. Інфармацыйная прастора сёння як поле бітвы. І на гэтым поле бітвы за Вялікую Перамогу мы павінны змагацца так, як змагаліся нашы бацькі і дзяды з 1941-1945», — рэзюмавала дэпутат.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?