Вы тут

Сяргей Сівец сустрэўся з выкладчыкамі і курсантамі Магілёўскага інстытута МУС


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец пабываў у сценах старэйшай міліцэйскай ВНУ краіны. Ён азнаёміў прысутных з дзейнасцю законатворцаў і расказаў, як ідзе работа над распрацоўкай законаў аб Усебеларускім народным сходзе і грамадзянскай супольнасці. Асаблівую ўвагу ён удзяліў беларускай моладзі, яе месцы і ролі ў грамадска-палітычным жыцці краіны.


— Сёння вельмі важна стварыць умовы для эфектыўнай падрыхтоўкі высокапрафесійных кадраў для дзяржаўнага апарата, — падкрэсліў ён. — Каб існавала пераемнасць пакаленняў і на змену прыходзілі годныя маладыя людзі, якія здольныя захаваць незалежнасць і суверэнітэт нашай Радзімы.

Будучыя праваахоўнікі цікавіліся ў парламентарыя меркаваннем наконт сённяшніх падзей, месца нашай краіны на геапалітычнай карце свету, асаблівасцямі новага для беларусаў інстытута дзяржаўнай улады — Усебеларускага народнага сходу.

Пасля размовы для госця была арганізаваная экскурсія па інстытуце.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?