Вы тут

У Германіі ўвялі 21-дзённы каранцін для захварэлых ад воспы малпаў


Улады Германіі ўвялі трохтыднёвы каранцін для заражаных воспай малпаў. Аб гэтым заявіў міністр аховы здароўя ФРГ Карл Лаўтэрбах, паведамляе ТАСС.


Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Германіі падкрэсліў, што нават на пачатковых стадыях эпідэміі павінны прымацца строгія меры. Улады ФРГ сумесна з Інстытутам Роберта Коха распрацавалі рэкамендацыі, згодна з якімі захварэлыя павінны будуць знаходзіцца на самаізаляцыі 21 дзень.

Улады Бельгіі 20 мая таксама ўвялі ў краіне 21-дзённы каранцін для захварэлых на воспу малпаў. Краіна стала першай у свеце, якая прымяніла такія меры.

Паводле даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, з 7 мая ў свеце быў выяўлены 131 пацверджаны выпадак заражэння людзей воспай малпаў і 106 мяркуемых выпадкаў захворвання ў 19 краінах свету.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».