Вы тут

Як мігранты вяртаюцца з Беларусі дадому


Міжнародная арганізацыя па міграцыі (МАМ) у Беларусі рэалізоўвае праграму «Садзейнічанне добраахвотнаму вяртанню і рэінтэграцыі», якая стала ключавым аспектам у вырашэнні міграцыйнага крызісу на граніцы паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам восенню 2021 года.


Праграма па добраахвотным вяртанні рэалізоўваецца МАМ ужо на працягу многіх гадоў, але стала асабліва актуальнай мінулай восенню, калі ў Беларусь пачалі актыўна прыбываць мігранты з краін Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі.

Працяглы час мігранты правялі ў лесе каля граніцы Беларусі, але неўзабаве некалькі тысяч чалавек было размешчана ў транспартна-лагістычным цэнтры (ТЛЦ) «Брузгі» недалёка ад беларуска-польскай граніцы. Каб кантраляваць сітуацыю і адрасна дапамагаць мігрантам, спецыялісты МАМ рэгулярна наведвалі ТЛЦ і каардынавалі свае дзеянні з дзяржаўнымі органамі, грамадскімі аб’яднаннямі і іншымі міжнароднымі арганізацыямі.

Спецыялісты МАМ з першых вуснаў даведваліся пра патрэбы людзей і перадавалі неабходнае харчаванне, адзенне, аказвалі не толькі медыцынскую, але і псіхалагічную дапамогу. На пастаяннай аснове ў транспартна-лагістычным цэнтры працаваў медыцынскі персанал.

Гэта дазваляла своечасова аказваць базавую медыцынскую падтрымку, а ў выпадку сур’ёзных пытанняў са здароўем — перанакіроўваць маючых патрэбу ў спецыялізаваныя медыцынскія ўстановы.

Нягледзячы на ​​разнастайную падтрымку, знаходжанне спачатку ў лясах, а потым у ТЛЦ для мігрантаў было цяжкім і знясільваючым — як фізічна, так і маральна. Пасля некалькіх месяцаў людзі прымалі рашэнне вярнуцца дадому. Каб яны маглі зрабіць тое дастойна і бяспечна, на ўсіх этапах падрыхтоўкі да ад’езду МАМ аказвала дапамогу, у тым ліку і фінансавую.

Дзякуючы праграме «Садзейнічання добраахвотнаму вяртанню і рэінтэграцыі» за 2021-2022 год 869 мігрантаў змаглі бяспечна з’ехаць на радзіму. У 2021 годзе з Беларусі выехаў 381 чалавек — з іх 258 мужчын і 123 жанчыны, у тым ліку 96 дзяцей. А за 2022 год магчымасцямі праграмы ўжо скарысталіся 488 чалавек. З іх 345 мужчын і 143 жанчыны, у тым ліку і 124 дзіцяці.

Большасць бенефіцыяраў праграмы склалі грамадзяне Ірака курдскага паходжання, але таксама людзі вярталіся і ў іншыя краіны — Куба, Шры-Ланка, Турцыя, Гвінея, Нігерыя, Індыя, Расія, Камерун, Гана, Рэспубліка Конга, Туркменістан, Буркіна-Фасо, Пакістан, Кыргызстан, Малдова, Іран, Алжыр, Кенія.

— Праграма па добраахвотным вяртанні і рэінтэграцыі ажыццяўляецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. Важна падкрэсліць, што ўсе ўдзельнікі праграмы прымаюць рашэнне аб вяртанні на радзіму свядома і добраахвотна. Пры зносінах з мігрантамі мы прытрымліваліся задачы праінфармаваць людзей аб магчымых варыянтах, у тым ліку аб вяртанні на радзіму, а таксама адказаць на ўсе хвалюючыя пытанні. Напрыклад, што рабіць, калі чалавек не мае неабходных дакументаў, якія этапы трэба прайсці для ад’езду. Такія рашэнні не прымаюцца спантанна. У кожнага, хто звярнуўся да нас па дапамогу, была магчымасць атрымаць псіхалагічную падтрымку, быў час падумаць і прыняць узважанае рашэнне, — расказвае спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Беларусі Ганна Калічава.

Чым больш мігранты даведваліся аб магчымасцях бяспечнага вяртання на радзіму, тым вышэйшая была цікавасць да праграмы МАМ. Так, у сакавіку 2022 года ўдалося арганізаваць асобны чартарны рэйс у Ірак, на якім з Беларусі вярнуліся 98 чалавек.

Усе этапы праграмы МАМ абсалютна бясплатныя для мігрантаў. Спецыялісты дапамагаюць аднавіць дакументы, неабходныя для перасячэння граніцы, і суправаджаюць чалавека на ўсім шляху, аж да паспяховай рэгістрацыі на рэйс і праходжання пагранічнага кантролю. Але і на этапе ад’езду дадому дапамога не заканчваецца. На радзіме мігрантаў таксама сустракаюць спецыялісты МАМ, дапамагаюць дабрацца да розных гарадоў і нанава выбудоўваць сваё жыццё.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?