Вы тут

Карзюк пра юных інспектараў дарожнага руху: нашы дзеці робяць важную і патрэбную работу


Юныя інспектары робяць важную і патрэбную работу. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк, перадае БелТА.


Сёння ў Смаргоні на цэнтральнай плошчы адбылося адкрыццё штогадовага рэспубліканскага злёту-конкурсу юных інспектараў дарожнага руху.

«Гэта ўжо 49 па ліку злёт юных інспектараў дарожнага руху. У ім прымаюць удзел юнакі і дзяўчаты, якія з юнага ўзросту вывучаюць правілы дарожнага руху. У гэтага конкурсу багатая гісторыя. Школьнікі займаюцца бяспекай дарожнага руху і дапамагаюць дарослым арганізаваць работу з іх равеснікамі. Гэта важна не толькі для Міністэрства ўнутраных спраў, але і для ўсіх грамадзян», — лічыць Дзмітрый Карзюк.

На яго думку, такія мерапрыемствы садзейнічаюць занятасці і патрыятычнаму выхаванню моладзі. «Дзеці вучацца быць важнымі і патрэбнымі ў грамадстве. яны сапраўды робяць шмат работы. У гэтым таксама заключаецца патрыятызм», — сказаў намеснік міністра.

З цягам часу конкурс істотна змяніўся, яго арганізатары правялі для гэтага вялікую работу. «Можна сказаць, што ўмовы конкурсу максімальна набліжаны да дарослых. Дзеці выконваюць на веласіпедах такую праграму, якую зможа выканаць не кожны спецыяліст. Спаборніцтвы праводзяцца ў кожнай вобласці, іх пераможцы прыязджаюць на рэспубліканскі этап. У бягучым годзе мы нават запрасілі гасцей з Расіі», — паведаміў Дзмітрый Карзюк.

Ён выказаў надзею, што рух юных інспектараў і далей будзе развівацца і ўдасканальвацца. «Мы маем на мэце прафесійную арыентацыю. Такія ж маладзёжныя клубы ёсць ва ўсіх службах міліцыі. Мы расказваем пра нашу работу, і дзеці прыходзяць да нас з вялікай цікавасцю», — рэзюмаваў намеснік міністра ўнутраных спраў.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.