Вы тут

БЧ інфармуе аб часовай змене ў графіку руху асобных цягнікоў на ўчастку Гродна — Масты


У сувязі з правядзеннем планавых работ па рамонце чыгуначнага моста на перагоне Скідаль — Жытомля 7 і 15 чэрвеня змяняецца графік руху некаторых пасажырскіх цягнікоў на ўчастку Гродна — Масты, паведамляе прэс-цэнтр магістралі.


Так, 7 і 15 чэрвеня адмяняюцца з абароту цягнікі: № 729, 731 Мінск — Гродна, № 730, 732 Гродна — Мінск.
Таксама не будуць курсіраваць бесперасадачныя вагоны паведамленнем Гродна — Брэст — Гродна адпраўленнем з Гродна 7 і 15 чэрвеня, з Брэста — 6 і 14 чэрвеня.

Асобныя пасажырскія цягнікі будуць рухацца змененым маршрутам. Так, цягнік № 687/688 Мінск — Гродна — Мінск адпраўленнем з Мінска і Гродна 7 і 15 чэрвеня будзе курсіраваць па маршруце Мінск — Масты — Мінск, пры гэтым замест бесперасадачных вагонаў Гродна — Масква назначаны бесперасадачныя вагоны Масты — Масква адпраўленнем са станцыі Масты. 7 і 15 чэрвеня, а замест бесперасадачных вагонаў Масква — Гродна прызначаны бесперасадачныя вагоны Масква — Масты адпраўленнем з Масквы 6 і 14 чэрвеня.

  • Цягнік № 679 Гродна — Віцебск адпраўленнем з Гродна 7 і 15 чэрвеня будзе рухацца па маршруце Скідаль — Віцебск.
  • Цягнік № 632 Гродна — Гомель адпраўленнем з Гродна 7 і 15 чэрвеня прызначаецца ў паведамленні Масты — Гомель.
  • Цягнік № 623 Камунары — Орша — Гродна адпраўленнем з Оршы і Камунар 6 і 14 чэрвеня прызначаецца ў паведамленне Камунары — Орша — Скідаль.
  • Цягнік № 624 Гродна — Орша — Камунары адпраўленнем з Гродна 7 і 15 чэрвеня будзе рухацца па маршруце Скідаль — Орша — Камунары.
  • Цягнік № 609 Гомель — Гродна адпраўленнем з Гомеля 6 і 14 чэрвеня прызначаецца ў паведамленне Гомель — Скідаль. Цягнік № 610 Гродна — Гомель адпраўленнем з Гродна 7 і 15 чэрвеня прызначаецца ў паведамленні Скідаль — Гомель.

На БЧ звяртаюць увагу пасажыраў, што на ўчастку Гродна — Масты ў суткі 7 і 15 чэрвеня асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканом класа паведамленнем Ліда — Гродна і Баранавічы — Гродна будуць ісці скарочаным маршрутам і змененым раскладам да станцыі Скідаль і назад.

Перавозка пасажыраў паміж станцыямі Гродна, Жытомля і Скідаль 7 і 15 чэрвеня будзе весціся аўтатранспартам.

Пасажыраў просяць з разуменнем паставіцца да дадзенай акалічнасці і ўлічваць яе пры планаванні паездак. Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».