Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў звальненне дарадцы прадстаўніцтва РФ пры ААН у Жэневе Барыса Бондарава, паведамляе ТАСС.
Па словах Пяскова, Бондараў выступіў супраць кансалідаванай пазіцыі цэлай краіны. «Спадар Бондараў больш не з намі, хутчэй ён супраць нас», — удакладніў ён, дадаўшы, што дыпламат асуджаў палітыку расійскага кіраўніцтва, якую падтрымлівае практычна ўсё насельніцтва краіны.
Напярэдадні Бондараў, які займаў пасаду дарадцы прадстаўніцтва Расіі пры ААН у Жэневе з 2019 года, апавясціў пра сваё звальненне ў LinkedIn, а пазней пацвердзіў гэтыя звесткі замежным СМІ.
140 гадоў таму адбыўся галоўны купальскі цуд Беларусі.
Янка Купала — мастак-творца.
Фестывалю запросіць сяброў ужо ў гэтую суботу — 9 ліпеня.
У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.