Вы тут

У Беларусь транзітам праз ЕС за суткі прыбыў 151 грамадзянін Украіны


У Беларусь за суткі прыбыў 151 грамадзянін Украіны, усё транзітам праз ЕС. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.


З 6.00 24 мая па 6.00 25 мая ў нашу краіну з украінскай тэрыторыі транзітам праз Польшчу прайшлі 128 грамадзян Украіны, праз Літву — 19, Латвію — чатыры.

«Беларускі бок аказвае ўсім, хто прыбывае з украінскай тэрыторыі, усю неабходную дапамогу. Нагадваем, што замежнікам, якія ідуць з Украіны транзітам праз тэрыторыю іншых дзяржаў, для ўезду ў Беларусь не патрэбны ПЦР-тэст (сертыфікат)», — звярнулі ўвагу ў ДПК.

Адзначаецца, што беларускія пункты пропуску працягваюць працаваць у штатным рэжыме.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».