Вы тут

Галоўчанка расказаў, як украінскім бежанцам дапамаглі ўладкавацца ў Беларусі


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка расказаў, як украінскім бежанцам дапамаглі ўладкавацца ў Беларусі, у інтэрв’ю перадачы «Паспець да паўночы» на тэлеканале «Беларусь 1», паведамляе БелТА.


«Мы адносімся да ўкраінскіх бежанцаў як да сябе. У нас няма рэзервацый, як на Захадзе, няма нейкіх строгіх умоў, мы не адносімся да іх як да людзей другога сорту, — падкрэсліў Раман Галоўчанка. — Вядома, у першы месяц канфлікту паток быў вельмі актыўны. Хто на машыне паспеў прыехаць, хто прыйшоў пяшком. Мы ўсіх прывячалі. Гэта была ўстаноўка Прэзідэнта — нікога не кідаем, нават у каго дакументаў няма».

Паводле слоў прэм’ер-міністра, сярод бежанцаў былі людзі ў цяжкім стане, з хранічнымі хваробамі, якім патрабаваліся дарагія медыцынскія маніпуляцыі. «І мы аказвалі гэту дапамогу, не патрабуючы ніякай кампенсацыі, ставіліся па-чалавечы», — падкрэсліў ён.

«Размясцілі ўсіх бежанцаў на першы час у камфартабельных месцах — санаторыях, базах адпачынку і гэтак далей. З часам усё наладзілася, яны асталяваліся ў нас. Пасля гэтага мы прыйшлі да таго, што трэба нашым украінскім сябрам прапанаваць работу. Калі няма кваліфікацыі, можна працаваць і без яе, напрыклад у сельскай гаспадарцы, хутка навучыцца», — адзначыў кіраўнік урада.

У Беларусі цяпер працуе амаль 3,7 тыс. грамадзян Украіны (уключаючы прыбыўшых да 24 лютага 2022 года). Непасрэдна за 4 месяцы бягучага года працаўладкаваліся амаль 700 чалавек, з іх большасць з сакавіка па красавік — 550 чалавек. 70 працэнтаў з іх працаўладкавана на рабочыя спецыяльнасці.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».