26 мая на базе мінскай сярэдняй школы № 93 адкрыецца рэсурсны цэнтр па кірунку ваенна-патрыятычнага выхавання, паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама.
На ўрачыстым адкрыцці будуць прысутнічаць начальнік Ваеннай акадэміі Генадзь Ляпешка, старшыня Беларускага саюза афіцэраў Сяргей Бобрыкаў, начальнік упраўлення Мінскага дзяржаўнага інстытута развіцця адукацыі Наталля Карпушава, камандзір 120 асобнай механізаванай брыгады Павел Шабека, а таксама намеснікі дырэктараў па выхаваўчай рабоце школ Мінска і кіраўнікі раённых метадычных аб’яднанняў па ваенна-патрыятычным выхаванні.
Пасля адкрыцця рэсурснага цэнтра для ўсіх жадаючых будзе праведзена экскурсія па школе з дэманстрацыяй адукацыйнай прасторы, матэрыяльна-тэхнічнай базы рэсурснага цэнтра.
Прэв’ю: pixabay.com
Хто і пра што зможа тут даведацца, расказалі ў НЦЭП.
Мы працягваем падарожнічаць па Магілёўшчыне.
Карэспандэнт «Звязды» патаргавалася на рынках.
У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.