Вы тут

Арына Сабаленка выйшла ў 1/32 фіналу «Ралан Гарос»


Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў другі раўнд адкрытага чэмпіянату Францыі, паведамляе БелТА.


У 1/64 фіналу сёмая ракетка планеты за дзве гадзіны перамагла ў трохсэтавым паядынку францужанку Хлою Паке, якая займае 101-е месца ў рэйтынгу WTA, — 2:6, 6:3, 6:4. У другім крузе лепшая беларуская тэнісістка сустрэнецца з амерыканкай Мэдысан Брэнгл (57-ы нумар сусветнага рэйтынгу). Для 24-гадовай Арыны Сабаленка гэта пятае выступленне на парыжскіх кортах «Ралан Гарос», у двух папярэдніх сезонах запар яна дабіралася да трэцяга раўнда.

Раней у 1/32 фіналу прабіліся яшчэ дзве беларускі. Вікторыя Азаранка (15) на старце адолела румынскую тэнісістку Ану Богдан (93) — 6:7 (7:9), 7:6 (7:1), 6:2, а ў другім раўндзе яе саперніцай будзе прадстаўніца Германіі Андрэа Петкавіч (65). Аляксандра Сасновіч (47) у 1/64 фіналу выйграла ў кітаянкі Ван Сіньюй (77) — 6:4, 6:1, у другім крузе яна сустрэнецца з прадстаўніцай Вялікабрытаніі Эмай Радукану (12).

Адзіны прадстаўнік Беларусі ў мужчынскім адзіночным разрадзе Ілья Івашка (50) адолеў у першым раўндзе французскага тэнісіста Бенуа Пера (78) — 6:3, 7:5, 1:6, 7:5. У 1/32 фіналу сапернікам беларуса будзе чыліец Крысціян Гарын (37).

Адкрыты чэмпіянат Францыі завершыцца 5 чэрвеня.

Прэв’ю: tennis.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».