Вы тут

ДАІ Гомельшчыны правядзе масіраваную адпрацоўку аўтадарогі Р-131


З мэтай спынення парушэнняў Правілаў дарожнага руху і прафілактыкі дарожна-транспартнага траўматызму ў перыяд з 26 па 28 мая супрацоўнікамі ДАІ Гомельскай вобласці будзе праведзена масіраваная адпрацоўка аўтамабільнай дарогі Р-131 «Калінкавічы — Мазыр». 


Як інфармуе аддзяленне па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС аблвыканкама, усе нарады будуць выстаўленыя ў месцах, якія маюць павышаную верагоднасць здзяйснення дарожна-транспартных здарэнняў, а таксама забяспечаны прыборамі фота і відэафіксацыі.

У рабоце праваахоўнікі будуць выкарыстоўваць галосны, негалосны і змешаны кантроль за выкананнем удзельнікамі дарожнага руху патрабаванняў ПДР, у тым ліку выкарыстання кіроўцамі блізкага святла фар або дзённых хадавых агнёў у дзённы час сутак.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.