Вы тут

Падлетак без дазволу аплачваў анлайн-гульні картай маці: жанчына не далічылася каля 500 рублёў


У аператыўна-дзяжурную службу Ленінскага РУУС Магілёва з заявай звярнулася 35-гадовая магіляўчанка, якая расказала, што з яе банкаўскай карты знікла 460 рублёў.


Супрацоўнікі аддзялення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці высветлілі абставіны здарэння. Як паведамляе падрабязнасці УУС аблвыканкама, аказалася, што нядаўна яе 12-гадовы сын паведаміў жанчыне аб тым, што на экране яе мабільнага тэлефона знік дадатак мабільнага банка, якім магіляўчанка карысталася. Мясцовая жыхарка паўторна ўстанавіла зніклую праграму, увёўшы логін і пароль ад свайго асабістага кабінета. Якое ж было здзіўленне заяўніцы, калі яна выявіла там спісанне розных сум грашовых сродкаў у замежнай валюце. Жанчына перавяла астатнія грошы на заведзеную раней віртуальную банкаўскую карту, а пасля звярнулася ў міліцыю.

Аднак праваахоўнікам удалося ўстанавіць, што спісаў грошы ніхто іншы, як сын заяўніцы, які баяўся прызнацца ў гэтым маці. Хлопец убачыў акцыю ў мабільнай гульні, з дапамогай якой можна было набыць гульнявую валюту за меншыя, чым звычайна, грошы, аднак на прамую просьбу аб пераводзе грашовых сродкаў маці не адрэагавала, а пасля і ўвогуле назвала гэта «пустым марнаваннем сродкаў». Тады ён прывязаў карту маці да свайго асабістага кабінета, набыў гульнявую валюту, а пасля і зусім не стаў адвязваць карту.

Падлетак спадзяваўся, што маці не заўважыць, як ён будзе патроху аплочваць гульню. Пасля хлопец выдаліў смс-абвесткі аб спісанні грашовых сродкаў з абаненцкага нумара заяўніцы, якія спраўна паступалі ёй на тэлефон.

Па словах магіляўчанкі, яна звярнулася ў праваахоўныя органы толькі таму, што сын адразу не прызнаўся ёй у зробленым. Калі б жанчына даведалася пра гэта раней, яна б не стала настойваць на правядзенні праверкі і самастойна пагутарыла б з сынам.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Што пакажа «Славянскі базар у Віцебску»? Добры настрой і незабыўныя ўспаміны гарантаваны

Што пакажа «Славянскі базар у Віцебску»? Добры настрой і незабыўныя ўспаміны гарантаваны

Канцэртныя праграмы, тэатральныя пастаноўкі, майстар-класы, кірмаш і многае іншае.

Грамадства

З серады дажджы, а з чацвярга спякота «адпусціць»

З серады дажджы, а з чацвярга спякота «адпусціць»

Начныя тэмпературы стануць яшчэ ніжэй у пятніцу.

Калейдаскоп

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.