Вы тут

Снапкоў: Эканоміка Беларусі адаптавана да агрэсіўных дзеянняў Захаду


Эканоміка Беларусі адаптавана да агрэсіўных дзеянняў Захаду. Аб гэтым заявіў першы намеснік прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, паведамляе БелТА.


«Эканоміка Беларусі адаптавана да агрэсіўных дзеянняў. У нас дадатнае сальда плацежнага балансу. Экспарт у першым квартале на 5 працэнтаў (або $0,5 млрд) вышэйшы за ўзровень мінулага года. Рэкорднае дадатнае сальда — амаль $1 млрд. Нягледзячы на скарачэнне паставак энергетычных тавараў і калію, астатнія галіны нарасцілі экспарт на 10 працэнтаў», — сказаў Мікалай Снапкоў.

Таксама стабілізавалася сітуацыя на валютным рынку. Ужо ў красавіку 2022 года продаж валюты ўсімі суб’ектамі рынку перавысіў яе куплю на $500 млн.

Паводле слоў першага віцэ-прэм’ера, узровень запасаў тавараў самы нізкі за апошнія гады. Фінансавыя вынікі работы асноўных прадпрыемстваў дадатныя. За І квартал выручка вырасла на 17 працэнтаў, апярэдзіўшы рост сабекошту. Прыбытак ад рэалізацыі павялічыўся на 34 працэнты, чысты прыбытак — на 12 працэнтаў. «Гэта звязана з двума фактарамі: тым, што прадукцыя нашай краіны запатрабавана, і ростам сусветных цэн. Гэта значыць аб’ёмы, якія мы страчваем у экспарце ў недружалюбныя краіны, кампенсуем за кошт больш высокіх цэн», — растлумачыў ён.

Сярэдняя рэнтабельнасць продажаў беларускіх прамысловых тавараў складае 9,6 працэнта. Як адзначыў Мікалай Снапкоў, гэтага дастаткова, каб абслугоўваць крэдытныя абавязацельствы і выплачваць своечасова заработную плату.

«Што датычыцца рэальных даходаў насельніцтва і рэальнай заработнай платы, дадатная дынаміка росту па іх захоўваецца. Усе сацыяльныя абавязацельствы выконваюцца дзяржавай своечасова. За студзень — сакавік 2022 года рэальныя даходы насельніцтва выраслі на 0,2 працэнта, рэальная заработная плата — на 4,5 працэнта», — адзначыў першы віцэ-прэм’ер.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».