Вы тут

У Мінску пройдуць дзіцяча-юнацкія спаборніцтвы па веласіпедным спорце «Першы Ровар»


28 мая ў парку ім. Паўлава ў Мінску пройдуць дзіцяча-юнацкія спаборніцтвы па веласіпедным спорце «Першы Ровар», паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама.


У спаборніцтвах прымуць удзел каманды ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Маскоўскага раёна Мінска. Узрост удзельнікаў ад 7 да 15 гадоў. Юныя спартсмены змогуць выступіць у наступных дысцыплінах: для самых юных — «Бегавел», для больш старэйшых — «БМХ-лабірынт», а таксама заезд на хуткасць на горным веласіпедзе. Мэта мерапрыемства — прыцягненне дзяцей да здаровага ладу жыцця. 

На сцэне, усталяванай у парку, будзе праходзіць канцэртна-забаўляльная праграма для наведвальнікаў і ўдзельнікаў мерапрыемства. На спартыўных інтэрактыўных пляцоўках можна будзе прыняць удзел спартыўных гульнях.

Арганізатарамі спартыўнага свята з’яўляюцца галоўнае ўпраўленне спорту і турызму Мінгарвыканкама, адміністрацыя Маскоўскага раёна Мінска, грамадскае аб’яднанне «Беларуская федэрацыя веласіпеднага спорту», ТАА «Веласіпедны клуб «Мінск» і дзяржаўная ўстанова «Мінскі гарадскі цэнтр алімпійскага рэзерву па веласіпедных відах спорту».

На мерапрыемства запрошаны старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран, кіраўнікі адміністрацый Мінска.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.