Вы тут

Лукашэнка накіраваў спачуванне народу ЗША ў сувязі з трагедыяй у Тэхасе


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне народу Злучаных Штатаў Амерыкі ў сувязі з трагедыяй у горадзе Ювалд штата Тэхас. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, перадае БелТА.


«У Беларусі з вялікім болем успрынялі вестку аб шматлікіх ахвярах, абсалютную большасць з якіх складаюць дзеці, у выніку бязлітаснай расправы ў пачатковай школе горада Ювалд у штаце Тэхас.

Незаменная страта для бацькоў, блізкіх і сяброў.

Падобныя жудасныя трагедыі здараюцца ў тым ліку з-за адсутнасці належнага кантролю за абаротам зброі ў сукупнасці з бяздумным распаўсюджваннем, асабліва ў сацыяльных сетках, прапагандысцкіх матэрыялаў аб экстрэмізме, тэрарызме, а таксама іншага дэструктыўнага кантэнту, які стварае эмацыйны прэсінг для неакрэплай псіхікі падрастаючага пакалення.

Сёння ўсёй сусветнай грамадскасці неабходна аб’яднаць намаганні для барацьбы з гэтымі выклікамі, так як яны не маюць дзяржаўных межаў.

Ад усіх беларусаў і ад сябе асабіста накіроўваю шчырыя спачуванні і словы падтрымкі родным загінулых і ўсяму народу Злучаных Штатаў Амерыкі, а таксама пажаданні хутчэйшага выздараўлення параненым», — гаворыцца ў спачуванні.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».