Вы тут

У Мінску затрыманы трое наркакур’ераў


Сталічныя аператыўнікі пры сілавой падтрымцы САБРа затрымалі 25-гадовага мінчаніна. У яго кватэры знайшлі і канфіскавалі больш за 300 грамаў мефедрону і альфа-PVP.


Устаноўлена, што мужчына прапрацаваў на наркамаркет каля месяца. Ён забіраў «майстар-скарбы» і дзяліў іх на дробнааптовыя партыі для раздробных распаўсюджвальнікаў, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

У ходзе далейшых мерапрыемстваў у лясным масіве былі затрыманы кур’еры (22 і 36 гадоў), якія прыехалі забіраць са схованак закладкі з псіхатропам, пакінутыя фігурантам. Старэйшы з іх таксама мае судзімасці, у тым ліку за збыт наркотыкаў.

Распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.