Вы тут

Стартаваў ІІ Рэспубліканскі конкурс сацыяльнай рэкламы «#Пазнай Беларусь»


Яго арганізатарам выступіла Міністэрства спорту і турызму пры падтрымцы міністэрстваў інфармацыі, адукацыі, культуры. 


Конкурс скіраваны на папулярызацыю ўнутранага турызму, гісторыка-культурнай, і ваенна-патрыятычнай спадчыны, фарміраванне пазітыўнага стаўлення да здзяйснення падарожжаў унутры краіны.

Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца ўсе жадаючыя, у тым ліку дзеці і навучэнская моладзь.

У конкурсе заяўлены тры намінацыі: «Слоган», «Плакат» і «Відэаролік».

Тэхнічныя патрабаванні да конкурсных работ наступныя:

  • у намінацыі «Слоган» неабходна прыдумаць лаканічную, эмацыйна афарбаваную фразу (ад двух да сямі слоў), прадставіць файл у фармаце DOC/DOCS/RTF/TXT;
  • у намінацыі «Плакат» файл прадастаўляецца ў фармаце JPG/TIFF з пашырэннем не менш за 300 dpi, памерам не больш за 4 Мб;
  • у намінацыі «Відэаролік» файл прадастаўляецца ў фарматах AVI, MP4, MKV (хранаметраж у двух відах: тэлевізійны — 30 секунд і пашыраны — не больш за 2 хвіліны).

Конкурсную работу разам з заяўкай неабходна даслаць на электронную пошту арганізатара konkurs2.tourism@gmail.com з пазнакай «#ПазнайБеларусь» не пазней за 1 верасня 2022 года.

Пераможцы конкурсу — адзін лаўрэат і два дыпламанты ў кожнай намінацыі — будуць абвешчаны 27 верасня. 

Больш падрабязна з умовамі правядзення конкурсу можна азнаёміцца тут

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».