Вы тут

Гала-канцэрт і піратэхнічнае шоу адкрыюць першы дзень фестывалю нацыянальных культур у Гродне


XIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур пройдзе ў Гродне 3-5 чэрвеня, паведаміла журналістам начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Ірына Карповіч, перадае БелТА.


«Хочацца ў першую чаргу запрасіць гасцей і жыхароў рэспублікі прыняць удзел у фестывалі нацыянальных культур, які пройдзе ў Гродне з 3 па 5 чэрвеня. Мы бачым актуальнасць яго правядзення і павелічэнне цікавасці. У горадзе збяруцца прадстаўнікі каля 30 нацыянальнасцей і прадэманструюць сваю культуру, традыцыі, звычаі, — расказала Ірына Карповіч. — Гэты фармат фестывалю адзіны ў краіне, таму кожны год з’яўляецца нешта цікавае, пашыраецца колькасць удзельнікаў. Спадзяёмся, падзея загучыць у бягучым годзе зусім інакш і надасць новую афарбоўку фестывальнаму руху і турыстычнаму патэнцыялу Беларусі».

Як адзначыла начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч, фестываль нацыянальных культур падтрымлівае і захоўвае лепшыя традыцыі. «Безумоўна, гэта захаванне важных і самых цікавых мерапрыемстваў, такіх як работа нацыянальных падворкаў, маляўнічае і маштабнае шэсце нацыянальнасцей», — падкрэсліла яна.

Паводле яе слоў, для турыстаў у Гродне падрыхтаваны гасцінічныя месцы, ёсць магчымасць засяліцца ў суседнія аграсядзібы. Будзе арганізавана 170 месцаў харчавання.

Фестываль уключае больш за 50 мерапрыемстваў, якія будуць цікавыя людзям розных узростаў. Так, увечары 3 чэрвеня адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця фестывалю, гала-канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі і нацыянальных дыяспар «Агонь адзінства», святочнае светлавое і піратэхнічнае шоу, выступленне хэдлайнераў.

4 чэрвеня ў беларускім падворку «Дамашні ачаг» майстры і калектывы народнай творчасці прадэманструюць адметныя асаблівасці ўсіх рэгіёнаў Беларусі. У скверы на вул.Тэльмана, 4, адкрыюць манументальна-дэкаратыўную скульптуру, прысвечаную фестывалю. У горадзе таксама можна будзе ўбачыць канцэртныя праграмы беларускіх калектываў, наведаць пляцоўкі нацыянальных дыяспар «Агонь творчасці», кінадворык, дзе адбудуцца сустрэчы з вядомымі людзьмі, майстар-класы і літаратурныя сустрэчы.

На Аўгустоўскім канале 5 чэрвеня адкрыецца «Фестываль культуры ўсіх народаў». Тут пройдуць забаўляльныя эпізоды, што адлюстроўваюць элементы знакамітых фестываляў у культуры розных народнасцей, прэзентацыя вырабаў народных майстроў і цэнтраў рамёстваў Гродзенскай вобласці, а таксама фестываль танца.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».