Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Фердынанда Маркаса-малодшага з перамогай на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Філіпіны, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Адносіны паміж нашымі краінамі заснаваны на ўзаемным даверы, шчырай павазе і зацікаўленасці ва ўмацаванні двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай сферах, — гаворыцца ў віншаванні. — Спадзяюся, што пры вашай падтрымцы беларуска-філіпінскі дыялог будзе і ў далейшым паспяхова развівацца, у тым ліку праз актывізацыю рэгулярных кантактаў на розных узроўнях».
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Фердынанду Маркасу-малодшаму моцнага здароўя і поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе, а народу Філіпін — міру, стабільнасці і працвітання.
Прэв’ю: БелТА
Праз 9 гадоў дарога так і не з’явілася...
Хочаш купацца — любі і правілы знаходжання ў вадзе выконваць.
Жанчыны з Вянеры, мужчыны з Марса.
Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.