Вы тут

Падстанцыю 110 кВ «Дуброва» пабудуюць на Гродзеншчыне


Буйны міжнародны праект па будаўніцтве падстанцыі будзе рэалізаваны ў Свіслацкім раёне сіламі спецыялістаў Гроднаэнерга і славенскай кампаніі Rico d.o.o., якая стала генпадрадчыкам. Аб’ект будзе гатовы праз 14,5 месяца: з верасня 2022-га па лістапад 2023-га плануюць выканаць будаўніча-мантажныя работы, а высокавольтную лінію (ВЛ) 110 кВ — за 10 месяцаў. Пакуль на Гроднаэнерга паступаюць на ўзгадненне тэхнічныя параметры абсталявання для ўключэння гэтай інфармацыі ў будаўнічы праект. 


Як паведамляюць энергетыкі, падстанцыя мусіць забяспечваць электразабеспячэнне аб’ектаў, якія змяшчаюцца ў свабоднай эканамічнай зоне «Гроднаінвест». Плошча, на якой плануюць рэалізаваць шэраг бізнес-праектаў, — звыш 420 гектараў.

На праектуемай падстанцыі прадугледжана ўстаноўка двух трансфарматараў 110/10 кВ з расшчэпленай абмоткай ніжэйшага напружання. Магутнасць кожнага трансфарматара, які аснашчаецца прыладамі РПН, — 63 МВА. Падстанцыя будзе сілкавацца па адной паветранай і дзвюм кабельна-паветраным лініям 110 кВ.

Пры распрацоўцы праекта ўлічвалася таксама будаўніцтва дзвюх ВЛ 110 кВ ад падстанцыі 330 кВ «Рось» да праектуемай падстанцыі 110 кВ «Дуброва» і будаўніцтва атпайкі ад існуючай высокавольтнай лініі 110 кВ «Свіслач-Грыцэвічы» да падстанцыі «Дуброва».

У падстанцыі 330 кВ «Рось» прадугледжана ўстаноўка пераходных кабельных апор для падключэння кабельнай устаўкі, паведамляюць гродзенскія энергетыкі. Участак ВЛ 110 кВ № 1, які ствараецца па трасе існуючай высокавольтнай лініі 110 кВ «Рось-Вярэйкі», робіцца ў двухсцэпным выкананні, як і атпайка на ПС «Дуброва». Паколькі існуючыя і непрацуючыя ВЛ 220 кВ «Рось-Беласток» (Польшча) і ВЛ 220 кВ «Рось-Гродна Паўднёвая» будуць дэманціравацца, частка іх трас выкарыстоўваецца для праектуемых падстанцый.

Ірына СІДАРОК

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».