Маладзёжны тэатр эстрады падрыхтаваў для ўсіх выпускнікоў падарунак — шоу-вечарынку «Апошні званок», што пройдзе 30 мая. Аб гэтым паведамілі ў канцэртным аддзеле тэатра.
«Шоу-вечарынка стане яркім пачаткам новага этапу ў жыцці выпускнікоў», — расказалі ў канцэртным аддзеле.
Тут абяцаюць унікальную атмасферу, папулярныя песні і магчымасць танцаваць да ўпаду. «Дзецям прадставіцца ўнікальная магчымасць на адной сцэне разам з зоркамі беларускай эстрады выканаць хіты выпускных вечароў і кавер-версіі замежных выканаўцаў. Яркім дапаўненнем праграмы стануць нумары танцавальнага праекта Fusion», — дадалі ў тэатры.
У праграме выступяць Gunesh, група ByCity, Кацярына Шумская, Аляксандр Сухараў, Ілья Пракаповіч, Інга Кісялёва, Вольга Калеснікава, Шыр, Алена Грышанава, Ганна Благава, Вольга Змуршчык, Вольга Булай і шоу-тэатр Таццяны Пановай «Хвілінка».
Фота тэатра
Праз 9 гадоў дарога так і не з’явілася...
Хочаш купацца — любі і правілы знаходжання ў вадзе выконваць.
Жанчыны з Вянеры, мужчыны з Марса.
Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.