Вы тут

Чараўніцтва смеху на фестывалі ў Гомелі: легендарны клоўн Май раскрыў сакрэты майстэрства


Легендарны клоўн Май — народны артыст РСФСР Яўген Майхроўскі — падзяліўся сакрэтамі клаўнады вышэйшай пробы, перадае БелТА.


Гомель у гэтыя дні прымае I Міжнародны фестываль-конкурс аматарскага цыркавога мастацтва. Яўген Майхроўскі стаў старшынёй прафесійнага журы. Ён падкрэсліў даволі высокі ўзровень удзельнікаў фестывалю. «Гэта і тэхнічны бок, звязаны з выкананнем трукаў, і балетная пастаноўка. Адчуваецца добрая акцёрская работа. Сучасны цырк патрабуе спалучэння розных элементаў: трукавая аснастка, майстэрства, адчуванне сучаснасці. Немалаважна, каб сучасныя тэндэнцыі адлюстроўваліся на манежы ва ўсіх нумарах і рэжысёрскіх рашэннях. У прадстаўленых нумарах відаць рэжысёрскую школу і педагагічную работу на высокім узроўні», — падкрэсліў ён.

Клоўн — гэта дзіця, а дзіця — гэта клоўн, перакананы артыст. «Гэта паралель вельмі паказальная. І ўспрымаць клоўна трэба з гэтай пазіцыі. Сёння на сусветных арэнах ёсць праблемы з клаўнадай. Ці складана рабіць смех? Гэта тонкая работа. Па-першае, трэба нарадзіцца з гэтымі данымі. Мне з гэтым пашанцавала. Смех можа рабіць таксама вельмі прафесійна падрыхтаваны чалавек, тэхнічна падкаваны. Без гэтага ніяк. Клоўн жа выступае сола, да яго ў гэты момант прыкавана ўся ўвага. Пры гэтым, як правіла, у гэты час ідзе тэхнічная падрыхтоўка, вынас апаратуры, дывана і іншае. І ў гэтай арганізаванай мітусні клоўн павінен знайсці сваё месца, быць цікавым. Прафесія клоўна звязана непасрэдна і з тэхнікай бяспекі. Неабходна працаваць у складаных тэхнічных перамяшчэннях на манежы, якія глядач не павінен заўважыць», — падзяліўся сакрэтамі майстэрства Яўген Майхроўскі.

На думку легендарнага клоўна, самае галоўнае — акцёрскае майстэрства. «Цяпер мала гаворачых клоўнаў, але гэта таксама цікавы момант. Каб было як мага больш добрых клоўнаў, патрэбна цесная сувязь з тэатрам, педагогамі. І тады гэты жанр будзе і далей развівацца і радаваць гледача», — упэўнены ён. Закончыў інтэрв’ю клоўн Май сваім каронным: «Вой-вой-вой».

Арганізатарамі фестывалю-конкурсу выступаюць Міністэрства культуры, Гомельскі аблвыканкам, Гомельскі дзяржаўны цырк. Ён праводзіцца для падтрымкі аматарскіх цыркавых калектываў, захавання пераемнасці прафесійнага цыркавога мастацтва і аматарскіх цыркавых калектываў, развіцця і прапаганды лепшых дасягненняў цыркавога мастацтва. Цяпер культурнае жыццё паўднёва-ўсходняга рэгіёна дапоўніў яшчэ адзін арыгінальны фестываль. Да гэтага візіткай былі харэаграфічныя, музычныя і выканальніцкія форумы, цяпер ярка заявіў пра сябе і цыркавы.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.