Вы тут

Лукашэнка: Узровень ваенных пагроз Беларусі на перспектыву будзе нарастаць


Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі на нарадзе па пытаннях забеспячэння ваеннай бяспекі, якую правёў сёння ў Цэнтры стратэгічнага кіравання Міністэрства абароны. 


«Мы павінны вызначыць асноўныя напрамкі далейшага развіцця нашай арміі. Зыходзім з таго, што ўзровень ваенных пагроз Беларусі на перспектыву будзе нарастаць і гэтыя меры неабходна прыняць у самыя кароткія тэрміны. Лепей раней, чым позна, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Таму на нарадзе з кіруючым складам Міністэрства абароны мною была пастаўлена задача аб прапрацоўцы прапаноў па ўдакладненні напрамкаў развіцця Узброеных Сіл у сучасных умовах».

Асноўная тэма сустрэчы з ваеннымі, як адзначыў Аляксандр Лукашэнка,—карэкціроўка напрамкаў далейшага развіцця нашых Узброеных Сіл.

«Падзеі, якія адбываюцца ў сумежных дзяржавах, сведчаць аб высокай дынаміцы змяненняў пагроз ваеннай бяспецы Рэспубліцы Беларусь.

Трансфармуюцца таксама погляды на прымяненне ваеннай сілы і спосабы ўзброенай барацьбы», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Паводле яго, да пачатку ваеннай аперацыі Расіі на Украіне беларускія ваенныя зусім па-іншаму думалі пра далейшыя шляхі мадэрнізацыі Узброеных сіл.

«Прайшло два месяцы супрацьстаяння Украіны і Расіі. І мы ўбачылі, што нам не трэба такую мадэрнізацыю праводзіць, як мы тады замахнуліся, — вельмі дарагую, і для нашай рэспублікі, нашых умоў непрымальную. Мы зразумелі, якая павінна быць у нас армія. Таму і пытанне па карэкціроўцы...» — акцэнтаваў кіраўнік краіны.

Прэзідэнт заявіў, што Злучаныя Штаты і іх сатэліты працягваюць рэалізацыю курса на абвастрэнне адносін фактычна з усім светам (асабліва з Расіяй і Кітаем), нарошчваюць ваенную прысутнасць паблізу межаў Беларусі, як саюзніка Расіі, праводзяць маштабныя вучэнні.

«Пад прыкрыццём абарончай тэматыкі гэтых манеўраў адпрацоўваюцца пытанні перакідання войскаў з Амерыкі і Заходняй Еўропы, стварэння і прымянення груповак, — дадаў Аляксандр Лукашэнка. — Мы бачым сапраўдныя мэты мерапрыемстваў, што праводзяць натаўцы. Па сутнасці, гэта разведка і засваенне магчымага ў будучыні тэатра ваенных дзеянняў».

Паводле Прэзідэнта, па задуме Амерыкі Еўропа і НАТА ўступілі ў глабальнае супрацьстаянне з Расіяй, а Беларусі ў гэтай барацьбе прыйдзецца сутыкнуцца з беспрэцэдэнтным і працяглым эканамічным, палітычным і ваенным ціскам.

«Некалькі гадоў таму я пра гэта казаў. Наша бяда ў тым, што Гасподзь нас размясціў у цэнтры Еўразіі, Еўрапейскага кантыненту. І што б тут не адбывалася, заўсёды на тэрыторыі Беларусі сутыкаюцца асноўныя інтарэсы буйных ігракоў. Так яно і адбываецца. Дзякуй Богу, што пакуль без ваеннага супрацьстаяння», — падкрэсліў кіраўнік краіны.

«Пры гэтым ваенны ціск будзе аказвацца праз Польшчу, Літву, Латвію і дыслакаваныя там войскі НАТА, а таксама за кошт падтрымання і эскалацыі баявых дзеянняў ва Украіне», — заявіў Прэзідэнт Беларусі.
Паводле яго меркаванню, новаму фронту баявых дзеянняў ва Украіне неабходна надаваць увагу, а ваенныя павінны праводзіць ратацыю, каб абкатваць

сваю падрыхтоўку. «Гэта ўмова ваеннага чаму. Пакуль без вайны. Я адчуваю і атрымліваю інфармацыю, што хлопцы вядуць сябе там годна. І нам неабходна адпрацоўваць планаванне ў гэтых умовах. Калі не дай Бог вайна, як дзейнічаць мы будзем?!», — задаў пытанне Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што абстаноўка, якая складваецца, як ніколі патрабуе ад войскаў быць у гатоўнасці ў любую хвіліну даць адэкватны адказ ваенным намерам у бок Беларусі. 

З дакладам на тэму ўдакладнення кірункаў развіцця Узброеных сіл Беларусі выступіў міністр абароны Віктар Хрэнін. 

Марыя ДАДАЛКА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».